Пётр Пятровіч Карабач
Пётр Пятровіч Карабач (1972[2], Гродзенская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяУ 1995 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Працоўную дзейнасць пачынаў на пасадзе галоўнага заатэхніка калгаса «Першага мая» Сенненскага раёна. У 2000—2003 гадах працаваў у падраздзяленні ваенізаванай аховы Першамайскага РАУС г. Віцебск аб'яднання «Ахова пры МУС Рэспублікі Беларусь». У чэрвені—жніўні 2005 года — намеснік дырэктара па вытворчасці камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Сялюты». З 2006 па сакавік 2010 года працаваў намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі, галоўным заатэхнікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Альгоўскае». У сакавіку 2010 года быў прызначаны дырэктарам ААТ «Адраджэнне» Віцебскага раёна[2]. 29 чэрвеня 2015 года, на паседжанні раённага Савета дэпутатаў, аднагалосна быў абраны на пасаду старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта[1].. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia