Мікалай Мікалаевіч Шарснёў
Мікала́й Мікала́евіч Шарснёў (нар. 9 снежня 1960, Прыгузкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2014—2021). БіяграфіяСкончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута па спецыяльнасці «заатэхнія». Узначальваў калгас «Сцяг перамогі» Аршанскага раёна. У 1997—1998 гадах быў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва «Дажынкі». З 1999 па 2002 гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2006 годзе прызначаны на пасаду дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам». З верасня 2012 года — гендырэктар ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка». У верасні 2014 года прызначаны прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, а 27 снежня таго ж года стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Пакінуў пасаду 13 снежня 2021 года. Пасля працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук на пасадзе начальніка ўпраўлення інвестыцыйна-вытворчай дзейнасці і адміністрацыйна-гаспадарчых пытанняў. Быў прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, уваходзіў у Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. 22 сакавіка 2023 года на канферэнцыі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» быў абраны новым старшынёй арганізацыі[1]. Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[2][3]. Сям’яЖанаты, бацька дваіх дзяцей — сына і дачкі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia