Васіль Пятровіч Аляксееў (рэвалюцыянер)
Васіль Пятровіч Аляксееў (Вася Аляксееў; 22 снежня 1896, Санкт-Пецярбург — 28 снежня 1919) — адзін з заснавальнікаў юнацкіх камуністычных арганізацый у Расіі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рабочага. З 1911 года працаваў токарам на Пуцілаўскім заводзе. Член РСДРП з 1912 года. У 1917 годзе член Нарвска-Петергофскага РК РСДРП(б), член Петраградскай рады. Адзін з заснавальнікаў «Сацыялістычнага саюза рабочай моладзі» ў Петраградзе, член, затым старшыня Петраградскага камітэта гэтага саюза, рэдактар часопіса «Юны пралетар». Дэлегат VI з’езда РСДРП(б), на якім выступіў па пытанні «Аб саюзах моладзі». У час Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ўзначаліў тройку Петраградскага камітэта Саюза па каардынацыі дзеянняў Саюза са штабам Чырвонай Гвардыі, удзельнічаў у штурме Зімняга палаца. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі старшыня народна-рэвалюцыйнага суда Нарвска-Пецяргофскага раёна, у 1918 годзе намеснік старшыні Петраградскай акруговай рады народных суддзяў. З траўня 1919 г. ваяваў супраць войскаў Юдзеніча ў якасці кулямётчыка на бронецягніку № 44 імя В. Валадарскага, з лістапада таго ж года быў старшынёй Гатчынскага рэўкама. Памёр ад сыпнога тыфа. Пахаваны на Красненькіх могілках. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia