Красненькія могілкі
Красненькія могілкі (руск.: Кра́сненькое кла́дбище) — могілкі ў Кіраўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Размяшчаюцца на поўдзень ад вуліцы Чырвонага казацтва і ўсход ад праспекта Стачак. Цераз могілкі працякае рэчка Красненькая, дзякуючы якой могілкі і атрымалі сваю назву. Займае плошчу каля 30 гектараў. Могілкі былі заснаваны ў 1776 годзе (паводле іншых даных у 1757 годзе) па ініцыятыве вернікаў царквы св. Пятра Мітрапаліта. У час Вялікай Айчыннай вайны раён апынуўся ў прыфрантавой зоне. У памяць аб гэтым засталіся ДОТ каля ўваходу на могілкі, а таксама помнік танку КХ-85, які размяшчаецца на праспекце Стачак. З 1961 года могілкі лічацца паўзакрытымі. 21 чэрвеня 2000 года быў закладзены будынак новай царквы. У канцы 2000 года царква — у імя Казанскай іконы — адкрылася для вернікаў (праспект Стачак, д. 98/2). Яна ўзведзена з пенабетону і асвечана ў лютым 2001 года. На могілках пахаваны Васіль Пятровіч Аляксееў, Герой Савецкага Саюза Віталь Фёдаравіч Белавусаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia