Васіль Пятровіч Севярдэнка
Васіль Пятровіч Севярдэ́нка[1][2] (14 студзеня 1904, Краматорск — 19 снежня 1978, Мінск) — вучоны ў галіне металургіі, доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1952), акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяВ. П. Севярдэнка нарадзіўся ў Краматорску (зараз у Данецкай вобласці Украіны). У 1924—1928 гг. працаваў машыністам і слесарам. У 1932 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сталі, у якім працаваў у 1936—1941 і 1945—1951 гг. (асістэнт кафедры, дацэнт). У 1951—1957 гг. загадчык кафедрай, дэкан Маскоўскага інстытута металаў і золата. З 1957 па 1958 г. В. П. Севярдэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР — дырэктар, загадчык лабараторыяй, старшы навуковы супрацоўнік-кансультант (з 1970 года). Адначасова ў 1957—1970 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім політэхнічным інстытуце. Навуковая дзейнасцьВучонаму належаць працы ў галіне тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Прапанаваў шэраг спосабаў апрацоўкі металаў з дапамогай ультрагуку. Распрацаваў метады гарачага гідрахімічнага выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў. Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій і 2 падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў[3]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і прэміі
ПамяцьУ Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (дом № 10 па вуліцы Акадэміка Купрэвіча) у 1980 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia