Васіль Піліпавіч Мухін
Васіль Піліпавіч Мухін (31 снежня 1917 — 17 ліпеня 1984) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяНарадзіўся 31 снежня 1917 года ў вёсцы Кунтараўка (у сучасным Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1936—1938 гг. працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Скончыў 1 курс фінансавага тэхнікума, у 1938 годзе — Гомельскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1941 годзе скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Паўднёвым, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім франтах, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Да канца вайны здзейсніў 340 баявых вылетаў, удзельнічаў у 77 паветраных баях, асабіста збіў 19 самалётаў праціўніка. З ліпеня 1943 г. прыкрываў у баях І. М. Кажадуба[2]. Да 1957 г. В. П. Мухін на службе ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў ВПС. З 1957 года падпалкоўнік Мухін у адстаўцы. У 1965—1973 гг. працаваў на заводзе ў Гомелі. Памёр 17 ліпеня 1984 года. Пахаваны ў Гомелі. Узнагароды і званні
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia