Васіль Суражскі
Васіль Су́ражскі[1][2], Васіль Малюшыцкі[2], Васіль Андрэевіч Малюшыцкі[3] (50-я гады XVI стагоддзя — да 4 чэрвеня 1608[3]) — пісьменнік-палеміст[1], суражскі стараста, публіцыст, выдавец, удзельнік Астрожскага культурна-асветніцкага гуртка[3]. Паходзіў са шляхецкай сям’і[3]. Дакладнае месца нараджэння невядома: магчыма на Валыні, а магчыма ў Малюшычах на Карэліччыне, адкуль паходзіць род Малюшыцкіх[2]. Таксама магчыма ў Суражы Віцебскай вобласці, ў Суражы Падляскага ваяводства ці ў Суражы Бранскавй вобласці[1]. Усё жыццё пражыў у горадзе Сураж на Валыні[2]. Пасля смерці Івана Фёдарава да 1598 года кіраваў Астрожскай друкарняй. Напісаў прадмовы да асобных яго выданняў. Быў членам літаратурнага гуртка князя Канстанціна Астрожскага. Напісаў кнігу «Аб адзінай ісціннай праваслаўнайт векры і святой саборнай апостальскай царкве» (Астрог, 1588), скіраванай супраць ідэі царкоўнай уніі Б. Гербеста і П. Скаргі. Свае думкі Васіль Суражскі выкладаў на царкоўнаславянскай мове і зрэдку ўстаўляў словы з жывой народнай мовы[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia