Васіль Фёдаравіч Пятроў
Васіль Фёдаравіч Пятроў[1] (руск.: Василий Фёдорович Петров; 26 сакавіка 1903, Чэбаксары — 5 ліпеня 1990[2]) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1954), прафесар (1955), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Чэбаксары. У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1926—1930 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Татарскай АССР, у 1930—1937 гг. асістэнтам кафедры эпізааталогіі Казанскага ветэрынарнага інстытута і старэйшым навуковым супрацоўнікам эпізаатычнага аддзела Казанскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. З 1937 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі. У 1938 годзе быў арыштаваны, у 1940 — рэабілітаваны[2]. З 1942 года дацэнт кафедры ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны ў дзеючую армію. Пасля дэмабілізацыі з 1946 года працягваў працу ў інстытуце, дзе да 1973 года займаў пасаду загадчыка кафедрай эпізааталогіі, у 1973—1978 гг. — прафесара, кансультанта кафедры. Адначасова ў 1955—1960 гг. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце. У снежні 1978 года выйшаў на пенсію[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекцыйных захворванняў жывёл. Займаўся пытаннямі адначасовай вакцынацыі ад некалькіх хвароб. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аллергия при роже свиней и её значение в патогенезе и диагностике заболевания». Аўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый[3]. Сярод апублікаваныз прац:
Узнагароды і званніЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia