Васіль Фёдаравіч Цюрын
Васіль Фёдаравіч Цюрын (22 жніўня 1924, в. Цыплякова, Разанская губерня — 20 снежня 1943, Саланянскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Біяграфія![]() Скончыў пачатковую школу, працаваў у калгасе. З 1939 года ў Чырвонай Арміі. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім (з 20 кастрычніка 1943 года ў 1-й Украінскі) і 3-м Украінскім франтах. Быў двойчы паранены. Удзельнічаў у баях за выхад да Дняпра ў верасні-кастрычніку 1943 года. 10-11 верасня ў раёне станцыі Сераднякі знішчыў 6 варожых салдат і ўзяў у палон траіх. У баях па пашырэнні плацдарма ў кастрычніку 1943 года знішчыў да 40 салдат праціўніка, праводзіў разведку і забяспечваў праход танкаў праз мінныя палі. Пасля лячэння ў шпіталі быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў 27-ю гвардзейскую стралковую дывізію і прызначаны камандзірам аддзялення ў 36-м гвардзейскім стралковым палку. Загінуў у баі 20 снежня 1943 года. Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле каля хутара Чырвоны Луг Саланянскага раёна Днепрапятроўскай вобласці. Перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Алэксандрапіль Саланянскага раёна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia