Васіль Фёдаравіч Чарвакоў
Васіль Фёдаравіч Чарвако́ў[1] (руск.: Черваков Василий Фёдорович; 4 (16) красавіка 1894 — 3 студзеня 1976) — вучоны ў галіне судова-медыцынскай экспертызы, доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Канабеева Шацкага павета Разанскай губерні (зараз у Разанскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1917—1924 гг. у Чырвонай Арміі, ваенны ўрач на Заходнім фронце. У 1924—1928 гг. працаваў празектарам кафедраў паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1928—1930 гг. на пасадзе дацэнта, у 1930—1939 гг. — загадчыка кафедрай[2]. Таксама працаваў у Смаленскім універсітэце[3]. У 1934 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную «паталогіі вінтоўкі» ў адносінах да судова-медыцынскай экспертызы і крыміналістыкі[2]. З 1936 года — прафесар кафедры. У 1933 годзе пад кіраўніцтвам В, Ф. Чарвакова быў створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут судовай медыцыны і крыміналістыкі Народнага камісарыята юстыцыі БССР. Адначасова займаў пасады загадчыка і галоўнага судова-медыцынскага эксперта Цэнтральнай судова-медыцынскай лабараторыі Народнага камісарыята аховы здароўя БССР[2]. У 1938[3] годзе В. Ф. Чарвакоў пераехаў у Маскву, дзе ў 1939—1962 гг. займаў пасаду загадчыка, у 1962—1976 гг. кансультанта кафедры судовай медыцыны Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1945 годзе ўваходзіў у склад Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт на тэрыторыі Беларусі. Памёр і пахаваны ў Маскве[2]. Навуковая дзейнасцьВ. Ф. Чарвакову належаць навуковыя працы па судовай балістыцы, судова-медыцынскай гельмінталогіі і дэанталогіі. Таксама займаўся пытаннямі цяжкасці цялесных пашкоджанняў, раптоўнай смерці, таксікалогіі, гісторыі судовай медыцыны ў СССР і за мяжой. Аўтар больш за 100 навуковых прац, апублікаваных у СССР і за мяжой, у тым ліку першай айчыннай манаграфіі «Судебная баллистика» (1937), манаграфіі «Судебно-медицинская деонтология» (1957). Падрыхтаваў 5 дактароў і 30 кандыдатаў навук[2]. Уваходзіў у склад прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў і рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза»[2]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia