Васіль Якаўлевіч Сядых
Васі́ль Я́каўлевіч Сяды́х (12 сакавіка 1887, Курск, Расійская імперыя — 4 чэрвеня 1963) — рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяНарадзіўся 12 сакавіка 1887 года ў Курску. Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07 гадоў, член Курскага гарадскога камітэта РСДРП. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і сасланы. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1921 года на партыйнай, савецкай і прафсаюзнай рабоце ў Курску, Мічурынску, Варонежы, Маскве. З 1937 года — старшыня Полацкага акруговага выканкама, сакратар Партыйнай калегіі пры ўпаўнаважаным Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, старшыня Вярхоўнага суда БССР. З 1943 года — загадчык сектара апеляцый аргаддзелу ЦК КП(б)Б, у 1944—1959 гадах — член Парткалегіі, парткамісій пры ЦК КПБ. Старшыня Рэвізійнай камісіі КПБ у 1938—1963 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937— 1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 1963 гадах. Памёр 4 чэрвеня 1963 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ПамяцьЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia