Вацлаў Іванавіч Савіцкі
Вацлаў Іванавіч Савіцкі (нар. 1 кастрычніка 1931, в. Вітаўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976). БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963). Працаваў у Цяцеркаўскай ўчастковай бальніцы (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, 1956—1958, загадчык бальніцы), Маладзечанскай абласной бальніцы (г. Вілейка, 1958—1960, ардынатар хірургічнага аддзялення), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1963—1977, прафесар кафедры шпітальнай хірургіі), Курскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (Расія, 1977—1982, загадчык кафедры шпітальнай хірургіі), Акцюбінскім медыцынскім інстытуце (Казахстан, 1982—1993, загадчык кафедры хірургіі). Навуковыя інтарэсы: сардэчна-сасудзістая хірургія. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia