Вацлаў Жыдліцкі
Вацлаў Жыдліцкі (чэшск.: Václav Židlický; 16 красавіка 1931, вёска Купічаў, Турыйскі раён, Валынская вобласць — 18 жніўня 2002, Прага, Чэхія) — чэшскі літаратуразнавец і перакладчык. Доктар філалогіі (1967). Ганаровы доктар БДУ (1996). Даследчык і перакладчык беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. БіяграфіяПасля вайны яго сям'я перасялілася ў Чэхію. У 1955 г. скончыў Карлаў універсітэт у Празе, у 1967 г. абараніў там доктарскую дысертацыю, у 1976 г. стаў прафесарам. Побач з украінскай актыўна пашыраў у Чэхіі беларускую літаратуру, чытаў пра яе курс лекцый ва ўніверсітэце, заахвочваў да яе вывучэння студэнтаў. Аўтар такіх прац, як «Украінская і беларуская літаратура ў чэшскіх перакладах» (1956), «Малы слоўнік савецкіх пісьменнікаў. Ч. 2: Украінскія і беларускія пісьменнікі» (1959, 1966), «Даследаванні па гісторыі чэшска-беларускай супольнасці» (1960), «Кароткі нарыс гісторыі беларускай літаратуры» (1972) і інш. В. Жыдліцкі многа і добра перакладаў з беларускай мовы на чэшскую. Сярод яго перастварэнняў — «Я з вогненнай вёскі…» А. Адамовіча, Я. Брыля і У. Калесніка, «Хатынская аповесць» А. Адамовіча, «Птушкі і гнёзды», «Ніжнія Байдуны» і «Апошняя сустрэча» Я. Брыля, «Абеліск» і «Дажыць да світання» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха», «Нельга забыць», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі» У. Караткевіча (з ім В. Жыдліцкага звязвала асаблівая дружба), «Данута» А. Карпюка, «Мсціжы» І. Пташнікава, «Гандлярка і паэт» і «Сэрца на далоні» І. Шамякіна і інш. Ім складзена анталогія сучаснай беларускай паэзіі, аднатомнікі Я. Купалы і М. Танка на чэшскай мове, выхавана некалькі маладых перакладчыкаў. В. Жыдліцкі выдатна валодаў жывой беларускай мовай. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia