Ва-банк
«Ва-банк» — польская крымінальная рэтра-камедыя рэжысёра Юльюша Махульскага 1981 года, ягоны дэбютны поўнаметражны фільм. Галоўны герой карціны — узломшчык сейфаў Генрык Квінта (Ян Махульскі), які пасля вызвалення з турмы вырашае абрабаваць банк свайго былога вераломнага кампаньёна Густава Крамера (Леанард Пятрашак), адказнага за смерць сябра Квінты. Стужка дасягнула значнага камерцыйнага поспеху, была адзначана на кінафестывалях, за рэжысёрскі дэбют Юльюш Махульскі атрымаў узнагароду на Фестывалі польскага мастацкага кіно. У 1985 годзе выйшаў працяг фільма пад назвай «Ва-банк 2, або ўдар у адказ». Сюжэт![]() Дзеянне стужкі адбываецца ў Варшаве ў 1934 годзе. Пасля шасці гадоў турмы ўзломшчык сейфаў Генрык Квінта выходзіць на свабоду[5]. Калі ён вяртаецца ў сваю кватэру, то даведваецца, што ягоная жонка жыве з іншым мужчынам[5]. Былы кампаньён Густаў Крамер — чалавек, чыя здрада прывяла Квінту ў турму, — цяпер багаты дырэктар банка. Крамер, сустрэўшыся з Квінтай, дае яму грошы ў якасці кампенсацыі за здраду. Адначасова папярэджвае, што ягоны банк немагчыма абрабаваць з-за выдатнай бяспекі. Пры гэтым ён кранае вуха і кажа: «Вуха ад селядца» (польск.: Ucho od śledzia; то бок «чорта з два»). Спачатку Квінта даруе Крамеру, але калі даведваецца, што менавіта ён стаў прычынай банкруцтва і смерці старога сябра Квінты Тадэвуша Рыхлінскага, вырашае адпомсціць[5]. Квінта арганізуе дзёрзкі грабеж банка Крамера разам са сваім сябрам Датчанінам, які спецыялізуецца на блакаванні сігналізацый, а таксама з недасведчанымі крамнымі зладзеямі Нутай і Моксам, для якіх ён становіцца настаўнікам. Яны арганізуюць абрабаванне так, што падазрэнне падае на самога ўладальніка банка. Крамера арыштоўваюць. Квінта праз Мокса вяртае жонцы Рыхлінскага частку грошай, скрадзеных у банку. Калі паліцыя вядзе Крамера ў турму, ён бачыць Квінту ля брамы. Той асцярожна дакранаецца да вуха, паўтараючы такім чынам жэст, які суправаджаў Крамераву фразу «Вуха ад селядца»[5]. У ролях
ВытворчасцьПадрыхтоўчая праца![]() Як тлумачыць паходжанне назвы фільма Гражына Стахоўна:
![]() Юльюш Махульскі думаў над «Ва-банкам», калі яшчэ быў студэнтам рэжысёрскага аддзялення Нацыянальнай кінашколы ў Лодзі[6]. У якасці мадэлі для персанажа Генрыка Квінты будучы рэжысёр абраў рэальнага героя Станіслава Ціхоцкага, галоўнага ўзломшчыка сейфаў часоў міжваеннай Польшчы[6]. Гартаючы газеты таго часу, Махульскі натрапіў на інфармацыю пра металічную пласціну, знойдзеную ў Ціхоцкага, дзякуючы якой была заблакавана сігналізацыя ў банку. Гэты прадмет адыграў сваю ролю ў абрабаванні, паказаным у фільме[7]. Некалькі іншых персанажаў фільма таксама мелі рэальныя прататыпы[8]. Рэжысёр узяў імёны герояў з даваеннага часопіса «Таемны дэтэктыў»[9]. Першы накід сцэнарыя для «Ва-банка» быў зроблены ў 1977 падчас адпачынку ў Балгарыі, але Юльюш Махульскі не спадзяваўся, што дэбютанту дазволяць рэалізаваць уласны праект. Аднак сцэнарый быў адпраўлены на кінастудыю «Кадр», мастацкі кіраўнік якой Ежы Каваляровіч станоўча паставіўся да праекта. Пасля станоўчага разгляду фільм быў адпраўлены ў вытворчасць[6]. Ствараючы свой фільм, Юльюш Махульскі звяртаўся да міфалагізаванага кінематографам вобраза 1930-х гадоў XX стагоддзя[5]. Рэжысёр заяўляў, шт «Ва-банк» першапачаткова павінен быў быць сапраўдным крымінальным фільмам, а не камедыяй: «Яна атрымалася нібыта выпадкова, бо я здымаў у першую чаргу крымінальны фільм, з усёй павагай да гэтага жанру і яго правіл. З іншага боку, мне здавалася, што немагчыма зняць фільм такога кшталту цалкам сур’ёзным»[10]. Таму Махульскі вырашыў стварыць пастыш на амерыканскі крымінальны фільм «Джала» (англ.: The Sting, 1973) Джорджа Роя Хіла (англ.: George Roy Hill), хоць у «Ва-банку» прысутнічаюць таксама адсылкі да «Прыгодаў Арсэна Люпіна» (1957) Жака Бекера і «Рыфіфі» (1955) Жуля Дасэна. Як адзначаў крытык Фелікс Нэц, Махульскі «пераняў іх тон […], структуру сцэнарыя, тэмп, тыпы герояў […], а таксама той асаблівы від маральнага пасылу, які надаваў амерыканскім крымінальным фільмам значную сацыяльную вагу»[10]. Музыку да фільма, натхнёную ўмоўнай атмасферай эпохі, напісаў Генрык Кузьняк[11]. Акцёрскі склад і фота![]() Ролю Генрыка Квінты выканаў бацька рэжысёра-дэбютанта Ян Махульскі, які да гэтага быў вядома па ролях маладых людзей у фільмах «Апошні дзень лета» (1958) і «Кватарант» (1966). Ян Махульскі, паводле задумы свайго сына, мусіў адмовіцца ад свайго ранейшага іміджу, і для гэтага павінны былі паслужыць такія сродкі выразнасці, як змрочны погляд і адсутнасць прамяністай усмешкі. Бацька Юльюша Махульскага пазней сцвярджаў, што: «роля Квінты аказалася для мяне такой складанай, таму што была вельмі далёкая ад маёй звыклай свабоды ў ролі, ад майго ўсталяванага вобраза, ад самога сябе»[5]. Першапачаткова роля Датчаніна прызначалася Анджэю Лапіцкаму, але ён не пагадзіўся ўдзельнічаць у кастынгу[заўв 1], таму яго замяніў Вітольд Пыркаш. Ролю Мокса Яцэк Хмельнік атрымаў выпадкова; персанажа павінен быў сыграць Марэк Кондрат, але ён адмовіўся ад яе з-за сямейных абставін[9]. Махульскі сустрэў Хмельніка ў рэстаране ў Лодзі, а потым зрабіў яму прапанову зняцца ў фільме, якую Хмельнік прыняў[6]. Ролю паліцэйскага камісара павінен быў выканаць Ежы Штур, які ў той час удзельнічаў у здымках фільма «Агляд на месцы 1901» (польск.: Wizja lokalna 1901, 1980) Філіпа Баёна[9]. Аднак, як успамінаў Махульскі, Штур адмовіўся з-за недахопу часу (камісара ў рэшце рэшт сыграў Януш Міхалоўскі), але адначасова прапанаваў на ролю Наталлі сваю вучаніцу Эльжбету Заянцуўну[9].[заўв 2] Здымкі фільма праходзілі:
У якасці элемента дэкарацый быў выкарыстаны таксама фотапластыкон, які на той момант знаходзіўся ў Лодзі Музеі горада Лодзі, у былым палацы Ізраэля Познаньскага на вуліцы Аградовай[14]. Здымкі фільма завяршыліся напрыканцы 1981 года, яшчэ да ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы[6]. У 2019 годзе ў межах выдавецкай серыі «Лічбавая рэканструкцыя» была выпушчана абноўленая лічбавая версія «Ва-банка» на DVD і Blu-ray. Водгукі і рэцэнзіі«Ва-банк» меў камерцыйны поспех, сабраўшы да 1982 года каля 1 442 000 гледачоў у польскіх кінатэатрах[15]. Таксама быў папулярны і ў Савецкім Саюзе[16]. Аднак фільм атрымаў змешаныя водгукі. Ежы Плажэўскі высока ацаніў стужку за дасціпнасць і здольнасць спалучаць аўтарскае кіно з камерцыйным. Тым часам Бажэна Яніцкая ў іранічнай рэцэнзіі пахваліла рэжысёра за «бездакорную інтуіцыю ў выбары акцёрскага складу» (асабліва ролі Яна Махульскага і Вітольда Пыркаша), але заўважыла вялікую сцэнарную прагаліну: «як такі прыстойны чалавек, як Квінта, мог нават ведаць такога нягодніка [Крамера]?»[17] Анджэй Каладынскі аддаў перавагу спантаннай акцёрскай гульні Пыркаша перад Махульскім-старэйшым, персанажам, «створаным з дапамогай грыму, старанных трукаў і нават цытат з Ньюмана»[11]. Каладынскі падкрэсліваў, што «дзякуючы акцёрам з экрана не знікае весялосць»[11]. Параўноўваючы «Ва-банк» з іншым рэтра-фільмам «Знахар» (1982) Ежы Гофмана, Каладынскі падсумоўваў, што абодва фільмы нясуць у сабе «рэабілітацыю добрасумленнага, творчага рамяства, а гэта ўжо ў нашых умовах нямала»[11]. Паводле кінаэксперта Артура Маера, «Ва-банк» меў асаблівае значэнне для польскага кінематографа, бо «ў час ваеннага становішча фільм забяспечваў гледачам — адсутнае ў кінематографе ці тэлебачанні — відовішча, але таксама, пад гэтай маскай, прасоўваў ідэалогію гонару, годнасці і сумленнасці»[10]. Расійскі кінакрытык Уладзімір Громаў пісаў, што ў фільме Юльюша Махульскага «ўсё атрымалася: ідэальна падабраны галоўны герой, добра прадуманая рэжысура, гумар, які ўзрушыў гледачоў, выдатная атмасфера, створаная мінімальнымі сродкамі. І, вядома ж, неверагодная гісторыя пра перахітрэнне зла. За ўсё гэта і многае іншае мы любім „Ва-банк“ — фільм, які стаў абсалютным шэдэўрам польскага кіно»[6]. Пётр Звяжхоўскі адзначыў, што папулярнасць «Ва-банка» вынікала не толькі з добра вядомых жанравых заканамернасцей, але і з ягонага палітычнага пасылу. У фільме Квінта кажа наступны радок:
Паводле Звяжхоўскага, гэтая фраза з дыялогу была дваістаю: яна не толькі адносілася да беднасці міжваеннай Польшчы, але і служыла намёкам на мінулае кіраванне Эдварда Герэка, асабліва дзякуючы таму сакратару, які адназначна асацыяваўся з прадстаўніком ПАРП[18]. Яна таксама адлюстроўвала грамадскія настроі адносна карупцыі і неэфектыўнасці прадстаўнікоў улады на розных узроўнях[18]. Узнагароды
Гл. таксама
ЗаўвагіКрыніцы
Бібліяграфія
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia