Ежы Каваляровіч
Ежы Францішак Каваляровіч (польск.: Jerzy Franciszek Kawalerowicz; 19 студзеня 1922, Гвіздэць — 27 снежня 2007, Варшава) — польскі кінарэжысёр. БіяграфіяЕжы Каваляровіч нарадзіўся 19 студзеня 1922 г. у невялікім мястэчку Гвіздэць (цяпер Каламыйскі раён Івана-Франкоўскай вобласці Украіны) у армянскай сям’і (па бацькоўскай лініі). Падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў у Кракаве (дыплом у 1948 годзе) скончыў кінакурсы (1946). Быў асістэнтам рэжысёра на здымках фільмаў «Забароненыя песенькі» (1947, рэж. Леанард Бучкоўскі) і «Апошні этап» (1948, рэж. Ванда Якубоўская). У 1956—1968 гадах — арганізатар, а з 1972 года — мастацкі кіраўнік творчага кінааб’яднання «KADR», дзе былі зняты многія знакамітыя творы польскага кіно — ад «Попелу і дыяменту» Вайды да карціны «Ва-банк» Махульскага. Член ПАРП (1954—1990). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Саюза польскіх кінематаграфістаў (1968—1978). У 1998 годзе Каваляровічу было прысуджана званне doctor honoris causa парыжскай Сарбоны. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia