Вега (касмічная праграма)«Ве́га» — назва міжнароднага праекта і аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання планеты Венеры і каметы Галея. АМС «Вега-1» і «Вега-2», у аснову якіх пакладзена канструкцыя АМС «Венера», былі запушчаны адпаведна 15 і 21 снежня 1985. З дапамогай АМС «Вега» праведзены вымярэнні параметраў атмасферы Венеры, іх пасадачныя модулі ўзялі пробы грунту. Пасля гравітацыйнага павароту АМС праляцелі 6 і 9 сакавіка 1986 каля ядра каметы Галея на адлегласці 9 і 8,2 тыс. км адпаведна, перадалі на Зямлю больш за 1000 тэлевізійных здымкаў ядра каметы, а таксама данія хімічнага аналізу газавай і пылавой складальных каметы. Былі зроблены вымярэнні для дакладнага навядзення заходнееўрапейскай АМС «Джота». У праекце ўдзельнічалі СССР, Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Германія, Польшча, ЗША, Францыя, Чэхаславакія. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia