Вейшнорыя
Вейшнорыя (трансліт.: Viejšnoryja, руск.: Вейшнория), або Вайшнорыя — віртуальная дзяржава ,[4][5][6] якая ўзнікла як элемент легенды сумесных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі і выклікала вялікі, пераважна жартоўны, розгалас у Інтэрнэце. Паводле сцэнарыя вучэнняў выдуманая дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей[7]. Карыстальнікі сеткі Інтэрнэт і журналісты адзначаюць, што мяжа Вейшнорыі ў вялікай ступені супадае з мяжой Польшчы і СССР у 1920—1939 гадах.[8] Таксама заўважана, што «абвешчаная» дзяржава супадае з картай электаральнай падтрымкі Зянона Пазняка падчас выбараў прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе[9]. Акрамя таго, у гэтай частцы Беларусі пражывае больш людзей, якія размаўляюць на беларускай мове, а таксама гэта раёны Беларусі з вялікай доляй каталіцкага насельніцтва.[10][11][12] ГісторыяЛегенда вучэнняў «Захад-2017»![]() Беларуска-расійскія вучэнні мелі статус стратэгічных і мадэлявалі паўнамаштабную вайну.[13] 12 ліпеня 2017 года на форуме АБСЕ ў Вене намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка часткова раскрыў сцэнарый правядзення вучэнняў.[14] Паводле легенды на вучэннях «Захад-2017» будзе распрацаваная мадэль канфлікту паміж «Паўночнымі» (Беларусь і Расія) і «Заходнімі» (кааліцыя трох дзяржаў-агрэсараў — Вейшнорыі, Весбарыі і Лубеніі).[15] Паводле карты, Лубенія супадае з так званым «Сувалкскім калідорам», што аддзяляе Беларусь ад Калінінградскай вобласці, гэта значыць ахоплівае тэрыторыю паўночна-ўсходняй часткі Польшчы і паўднёва-заходняй часткі Літвы.[16] Умоўная Весбарыя займае тэрыторыю заходняй Літвы і цэнтральнай Латвіі.[17] Паводле сцэнарыя, «Заходнія» спрабуюць раскалоць саюз Беларусі і Расіі, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў першай, дамагчыся там змены кіраўніцтва і, праз усё гэта, захапіць частку Беларусі і стварыць там дзяржаву пад назвай «Вейшнорыя». Пасля чаго «Заходнія» збіраюцца ўвесці свае войскі на тэрыторыю ўсёй краіны. «Паўночныя», адпаведна, павінны гэтым планам супрацьстаяць[18]. Паходжанне назвыЗацікаўленне Вайшнорыяй спарадзіў артыкул у інтэрнэт-газеце «Наша ніва», у якім назвы, што фігуравалі на вучэннях, былі інтэрпрэтаваны як балцкія адыменныя. Паводле артыкула, назва «Вейшнорыя» паходзіць ад балцкага двухасноўнага імя Вайшнор (у літоўцаў «Vaišnoras», у сярэднявечных прусаў «Waisnor») — «той, хто ахвотна частуе», г.зн. хлебасольны, а назва «Візбарыя» — ад імя Візбар (у літоўцаў «Visbaras», у прусаў «Wissebar») — «усёпераможны»[19]. На тэрыторыі Беларусі ў Ашмянскім раёне ёсць вёскі Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі, а ў Мінскім раёне вёска «Ашнарава» на ранейшых картах фігуруе як Вейшнарова. У Літве вядомы вёскі Vaišnoriškė (Уцянскі раён), Vaišnorai (у Шаўляўскім і Янішкаўскім раёнах). У Польшчы ўздоўж мяжы з Калінінградскай вобласцю — Wajsnory i Wajsznory (ранейшы германізаваны варыянт Waysnoren). У Інтэрнэце сустракаюцца дзве версіі напісання назвы — Вейшнорыя і Вайшнорыя, другая назва лічыцца больш аўтэнтычнай. У літоўскай антрапаніміі засведчаныя варыянты і Vaĩšnoras, і Veĩšnoras (націск на першую аснову ў імені)[20]. РэакцыяРэакцыя ў Інтэрнэце
Вестка пра выдуманую дзяржаву стала віруснай у байнэце, выклікала шматлікія жарты . Беларуская газета «Наша Ніва» прапанавала сваім чытачам прайсці жартоўны тэст на званне сапраўднага вейшнорца.[21] 29 жніўня 2017 года ў Твітэры з’явіўся акаунт «МЗС Вейшнорыі», у якім публікуюць палітычныя заявы ад імя віртуальнай дзяржавы.[22] Паводле акаунта «МЗС Вейшнорыі», гімнам выдуманай дзяржавы з’яўляецца песня «Нямон» гурта «Стары Ольса». Той жа акаунт паведамляе, што афіцыйныя рэзідэнцыі віртуальнай дзяржавы знаходзяцца ў Гродне, парламент і ўрад (акрамя міністэрства культуры) — у Лідзе, а культурнай сталіцай Вейшнорыі з’яўляецца Смаргонь[23]. 30 жніўня адкрыты сайт Генеральнага консульства Вейшнорыі, які пачынае прымаць заяўкі на грамадзянства з вырабам «карты вейшнорца». У кастрычніку 2017 года ўсе, хто замовілі карту, атрымалі магчымасць на гэтым жа рэсурсе, прапанаваўшы сваю праграму, балатавацца ў «Сойм Вейшнорыі». Сойм сфармаваны 14 кастрычніка 2017 года па выніках галасавання сярод зарэгістраваных карыстальнікаў і пачаў першую анлайнавую сесію 5 сакавіка 2018 года, прыняў Канстытуцыю Вейшнорыі і шэраг законаў. Афіцыйны сайт Вейшнорыі[A] актыўна выкарыстоўвае як разліковы сродак беларускі крыптаталер і спрыяе яго прасоўванню, а з 23 лютага 2018 года наогул прымае яго пад свой «патранат».[24] Гэта дае падставы разглядаць Вейшнорыю не толькі як мем, падобна Сан-Эскабару, але і як устойлівую кібердзяржаву. Быў створаны сайт Нацыянальнага банка Вейшнорыі, які праводзіць тэставанне новых манет вартасцю ў 1 талер ў трох варыянтах. Пасля тэставання новыя манеты выйшлі ў варыянтах Гродна, Ліда, Смаргонь. Пазней быў выпушчаны чацвёрты талер з выявай Тадэвуша Касцюшкі. 12 верасня ў Facebook з’явіліся старонкі Генеральнага консульства Вейшнорыі ў Барашах , Адэсе, а пазней — Пасольства Вейшнорыі ва Украіне, якое пазіцыянуе сябе як «афіцыйнае прадстаўніцтва рэспублікі Вейшнорыя ва ўкраінскім сегменце Facebook». 15 верасня гурт «Eizva» выпускае спецыяльна напісаны імі ўрачысты «Гімн Вайшнорыі»[25]. У тэксце музычнага твору, акрамя згадкі Вайшнорыі ў прыпеве, ёсць словы «Стэгрымія, Гімбутыя, Сурмілія — браце на ўсходзе, мы прыйдзем, чакай». Паводле тлумачэнняў саміх музыкаў, гэтыя назвы перапрацаваныя з тапонімаў на Верхнім Пасожжы (паміж Мсціславам і Смаленскам), якія таксама паходзяць ад балцкіх двухасноўных імёнаў, каб надаць ідэі Вайшнорыі экспансіўнасці — насуперак сцісканню пад літоўскую мяжу. Рэакцыя грамадскасціНа думку гісторыка Аляксандра Пашкевіча, шэф-рэдактара часопіса «ARCHE Пачатак», назва «Вейшнорыя» можа замацавацца як жартоўная за паўночна-заходняй часткай Беларусі:[26]
Пісьменнік Вінцэсь Мудроў лічыць, што розгалас вакол выдуманай дзяржавы распальвае сепаратысцкія настроі:[27]
Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут піша:[28]
Па словах журналіста і блогера Дзяніса Казанскага, раней у Беларусі не было асобнай назвы для гэтага рэгіёну, які як і Заходняя Украіна, у мінулым знаходзіўся ў складзе Польшчы:[29]
Рэакцыя ўладыУ жніўні 2022 года Лідскі раённы суд абвясціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вейшнорыі[30]. Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia