Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 1994 года — першыя выбары прэзідэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаванне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994 года. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Выбары 1994 у Беларусі былі ўнікальныя. Беларусь заставалася адзінай дзяржавай у Еўропе, дзе ва ўладзе знаходзілася кіраўніцтва, абранае яшчэ камуністычным рэжымам[1]. Перадгісторыя15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчана ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 года прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб тэрмінах: 15—24 красавіка 1994 года — утварэнне мясцовых камісіяў па выбарах, 15—24 красавіка — вылучэнне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 25—29 красавіка — утварэнне ўчасткаў для галасавання, 25 красавіка — 14 мая — збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 мая — збор подпісаў грамадзян, 27 мая — 2 чэрвеня — афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, перыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 года. ПрэтэндэнтыВылучэнне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі.
Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108 354 подпісы, але частка з іх былі аб’яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка з іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64. Афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты
ВынікіПершы тур![]() Колькасць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71 % ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле звестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых паслявыбарчых звестак). У скрынях для галасавання было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97 % ад колькасці выбаршчыкаў), з іх несапраўдных — 121 509. Галасаванне адбывалася 23.VI.1994, у чацвер, з 7:00 да 22:00.
У першым туры Аляксандр Лукашэнка набраў 44,82 % (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33 % (1 023 174 галасы), Зянон Пазняк — 12,82 % (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10 % (585 143 галасы), Аляксандр Дубко — 6 % (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5 % (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзены супраць усіх.
Другі тур
У другім туры з 7 476 205 выбаршчыкаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6 %). Аляксандр Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1 % (56 % галасоў выбаршчыкаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1 %. 17 193 бюлетэні былі прызнаны несапраўднымі. Вынікі па рэгіёнах
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia