Слова вексілалогія паходзіць ад лац.: vexillum, якое, у прыватнасці, азначала сцяг рымскага легіёна.
Шырокая цікавасць да вексілалогіі з’явілася ў Амерыцы і Еўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спецыялізаваных перыядычных выданняў, якія дзейнічаюць і цяпер — чэшская «Вексілалогія», амерыканскі «Сцяг-бюлетэнь», англійскі «Сцягмайстар», канадскі «Сцягскан» і іншыя. Шырокай папулярызацыі вексілалогіі паслужылі кнігі амерыканскага сцягазнаўца Уітні Сміта. Кнігі Сміта перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы.
Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў
Сімвалы ідэнтыфікацыі сцягоў распрацаваны Уітні Смітам і ўхвалены Міжнароднай федэрацыяй вексілалагічных асацыяцый.
Першы шэраг прадстаўляе ўжыванне на сушы, другі — на вадзе, з падзелам на прыватны (цывільны), урадавы (дзяржаўны) і ваенны сцягі.
Ужыванне
Прыватнае
Дзяржаўнае
Ваеннае
На сушы
Цывільны (нацыянальны)
Дзяржаўны (урадавы)
Ваенны
На вадзе
Цывільны (марскі)
Дзяржаўны (марскі)
Ваенна-марскі
З гэтых знакаў можна скласці 63 камбінацыі, найбольш ужывальныя прыведзены ў наступнай табліцы:
Сімвал
Тэкставы запіс
Апісанне (англ.)
Ужыванне
C**/***
Civil Flag
Цывільнымі асобамі і ўстановамі на сушы
*S*/***
State Flag
Дзяржаўнымі ўстановамі на сушы
**W/***
War Flag
Сухапутнымі войскамі
***/C**
Civil Ensign
На цывільных прыватных суднах. Гандлёвы (камерцыйны) сцяг
***/*S*
State Ensign
На дзяржаўных суднах
***/**W
War Ensign
Сцяг ВМФ
CS*/***
Civil and State Flag
Цывільнымі асобамі і ўстановамі і дзяржаўнымі ўстановамі на сушы
*SW/***
State and War Flag
Дзяржаўнымі ўстановамі на зямлі і сухапутнымі войскамі
CSW/***
National Flag
Для ўсіх мэт на сушы
***/CSW
National Ensign
Для ўсіх мэт на вадзе
CSW/CSW
National Flag and Ensign
Для ўсіх мэт на вадзе і сушы
Таксама ўжываюцца адмысловыя сімвалы для апісання іншых аспектаў выкарыстання сцяга, як напрыклад — афіцыйны статус, які бок сцяга выяўлены і падобнае:
Афіцыйная або дэ-юрэ версія сцяга, або пярэдні бок