Веляшковіцкі сельсавет
Веляшко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Веляшковічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замшынскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1959 года ў склад Стасеўскага сельсавета пералічаны вёскі Свірбы і Шэркіна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веляшковіцкага сельсавета 21 населены пункт[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кавалёўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Буракі, Глоданкі, Горы, Емельянова, Загарадна, Залессе, Кавалі, Кажуроўшчына, Красыні, Лапіна, Ніканаўшчына, Страганы, Сялішча, Сяцішча, Таўпа і Шавялі)[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Горы, Міхайлова і Таўпа[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[6], з іх 90,8 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1542 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia