Горбаўскі сельсавет
Го́рбаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белы Бор. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Барсееўскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — хутар Белы Бор. 29 кастрычніка 1924 года сельсавет перайменаваны ў Горбаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Горбаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрамыслінскага сельсавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1, Горбава 2, Малькава і Сітна. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia