Стасеўскі сельсавет (Лёзненскі раён)
Ста́сеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Стасева. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стасева. 28 сакавіка 1928 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікае Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Красыня. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Унаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стасева, таксама ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна перададзена вёска Бычкова[1]. 23 лістапада 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Выдрэйскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Вялікая Выдрэя, Малая Выдрэя, Станцыя Выдрэя, Клімчонкі, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына), таксама ў склад сельсавета з Веляшковіцкага сельсавета пералічаны вёскі Свірбы і Шэркіна[2]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Лёзненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Красыншчына, Уна і Шахі), у склад Крынкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вялікая Выдрэя, Клімчонкі, Малая Выдрэя, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына і чыгуначная станцыя Выдрэя)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стасеўскага сельсавета 16 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Лёзненскага сельсавета[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia