Венгерская мова ва Украі́не (укр.: угорська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцейУкраіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод венграў краіны, а таксама прадстаўнікоў некаторых іншых этнічных груп. Пашыраная пераважна ў Закарпацкай вобласці краіны ў асяроддзі жыхароў, што кампактна пражываюць уздоўж мяжы Украіны з Венгрыяй.
Большасцю сучасных гісторыкаў лічыцца, што паходжанне венграў звязанае з міграцыяй некаторых фіна-ўгорскіх плямёнаў з поўдня Заходняй Сібіры ў Еўропу, якая адбылася прыблізна на мяжы першага і другога тысячагоддзяў. Плямёны вуграў, дасягнуўшы тэрыторыі Украіны, часткова аселі на сучасных памежных тэрыторыях Закарпацця, у пэўнай ступені выцесніўшы ранейшае славянскае насельніцтва, тады як астатнія прасунуліся далей на паўднёвы захад і далі пачатак венгерскай дзяржаўнасці.
Ужо з ранніх часоў існавання ўсходнеславянскіх княстваў Кіеўскае Русі землі Закарпацця трапляюць у склад венгерскай краіны. З канца XVII ст. сучасная Венгрыя і землі пад яе кантролем трапляюць пад кантроль Аўстрыі, але незважаючы на гэта венгерская арыстакратыя захавала досыць высокі статус разам з уласнай мовай на ўсіх не-венгерскіх тэрыторыях. Статус-кво працягнуўся і па рэарганізацыі Аўстрыі ў Аўстра-Венгрыю, у якой Закарпацце, у адрозненне ад іншых заходнеўкраінскіх земляў, было аднесенае да Каралеўства Венгрыя — адной з складовых частак Аўстра-Венгрыі.
У сярэдзіне ХХ ст. Закарпацце канчаткова аб'ядноўваецца з іншымі ўкраінскімі тэрыторыямі, трапляючы ў склад УССР. З гэтага моманту адзначаецца некаторае скарачэнне долі венгерскай мовы як роднай, але ў цэлым яе становішча сярод венграў досыць моцнае, а некаторыя іншыя этнасы (напрыклад, мясцовыя цыганы) часта ўказваюць венгерскую мову ў якасці роднай.
У сучаснай Украіне венгерская мова трапіла ў спіс моў, на якія распаўсюджваецца дзеянне Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў, а таксама адпаведнага закону, прынятага Украінай. Згодна з гэтым венгерская мова атрымала рэгіянальны статус у некаторых рэгіёнах Закарпацкай вобласці краіны. Рэгіянальны статус дазваляе выкарыстоўваць мову ў некаторых мясцовых галінах дзейнасці поруч з дзяржаўнай мовай краіны.
Статыстыка
Венгерская мова як родная па раёнах і гарадскіх рада Украіны (2001)Найбольш распаўсюджаныя мовы ў сельскіх і гарадскіх радах Закарпацкай вобласці (венгерская — карычневым)Адсоткавая дзеля венгерскамоўных ад насельніцтва сельскіх і гарадскіх радаў Закарпацкай вобласці
Паводле звестак перапісу насельніцтва 2001 года ва Украіне венгерскую мову ўказалі ў якасці роднай 156 566 асоб[1], у тым ліку 95,4% (149 431) этнічных венграў. У Закарпацкай вобласці венгерскую мову лічаць роднай 97% этнічных венграў і 62% цыганоў, а таксама прыкметная частка славакаў і чэхаў.
Ніжэй прыведзеная статыстыка змены долі венгерскай мовы як роднай сярод венграў Украіны[2][3][4].
Ніжэй прыведзеная статыстыка распаўсюджанасці венгерскай мовы па раёнах і гарадах абласнога падпарадкавання Закарпацкай вобласці. Указаная дзеля венгерскамоўных ад усяго насельніцтва раёна ці горада (звесткі 2001 года).
Населеныя пункты Закарпацкай вобласці, у якіх венгерскую мову ўказалі як родную больш за 50% ад насельніцтва[4]:
Спіс
Населены пункт
Раён
% Венгерскамоўных
с. Гетэн
Берагаўскі
98,6
с. Малая Добрань
Ужгарадскі
98,5
с. Цісаагтэлек
Ужгарадскі
98,4
с. Бадалава
Берагаўскі
98,2
с. Вары
Берагаўскі
98,1
с. Галабар
Берагаўскі
98,1
с. Папова
Берагаўскі
98
с. Дэрцан
Мукачаўскі
97,8
с. Вялікая Добрань
Ужгарадскі
97,7
с. Оклі Гедзь
Вінаградаўскі
97,7
с. Цісабікень
Вінаградаўскі
97,7
с. Чоманін
Мукачаўскі
97,7
с. Эсэнь
Ужгарадскі
97,6
с. Сернэ
Мукачаўскі
97,5
с. Чэтфалва
Берагаўскі
97,4
с. Вялікая Паладзь
Вінаградаўскі
97,3
с. Форгалань
Вінаградаўскі
97,2
с. Малое Папова
Берагаўскі
97,1
с. Форнаш
Мукачаўскі
97
с. Оклі
Вінаградаўскі
96,7
с. Фертэшолмаш
Вінаградаўскі
96,7
с. Рафайнава
Берагаўскі
96,4
с. Ботар
Вінаградаўскі
96,3
с. Дзюла
Вінаградаўскі
96,1
с. Косань
Берагаўскі
96,1
с. Пійтэрфолва
Вінаградаўскі
96,1
с. Гут
Берагаўскі
95,8
с. Цісаашвань
Ужгарадскі
95,7
с. Малая Быйгань
Берагаўскі
95,6
с. Чорны Пацік
Вінаградаўскі
95,3
с. Шом
Берагаўскі
95,2
с. Боржава
Берагаўскі
95,1
с. Арасіева
Берагаўскі
95,1
с. Солаўка
Ужгарадскі
94,8
с. Запсань
Берагаўскі
94,3
с. Гаць
Берагаўскі
94,2
с. Вербавец
Вінаградаўскі
94,1
с. Малыя Сялменцы
Ужгарадскі
92,5
с. Цісаўйфалу
Ужгарадскі
92,1
с. Вялікія Гееўцы
Ужгарадскі
91,5
с. Янашы
Берагаўскі
91,5
с. Малыя Гееўцы
Ужгарадскі
91,2
с. Бенэ
Берагаўскі
90,6
с. Балажар
Берагаўскі
90,3
с. Шаланкі
Вінаградаўскі
89,6
с. Геча
Берагаўскі
88,6
с. Паладзь-Камароўцы
Ужгарадскі
88,3
с. Галач
Ужгарадскі
88
с. Чома
Берагаўскі
88
с. Вялікая Быйгань
Берагаўскі
87,5
с. Вялікія Берагі
Берагаўскі
87,4
с. Астэй
Берагаўскі
87,3
с. Кідзёш
Берагаўскі
86,9
с. Неветлэнфолу
Вінаградаўскі
86,8
с. Баркасава
Мукачаўскі
86,6
с. Дыйда
Берагаўскі
83,4
с. Карачын
Вінаградаўскі
83,3
с. Ційглаш
Ужгарадскі
82,9
с. Мужыева
Берагаўскі
82,3
с. Берэгуйфалу
Берагаўскі
82,2
пгт Вылак
Вінаградаўскі
81,5
с. Ратаўцы
Ужгарадскі
80,7
с. Мочала
Берагаўскі
80,2
с. Батфа
Ужгарадскі
79,7
с. Горанглаб
Берагаўскі
79,1
с. Сюртэ
Ужгарадскі
78,8
с. Батрадзь
Берагаўскі
77,2
с. Перахрэсце
Вінаградаўскі
74,2
с. Пала
Ужгарадскі
73
с. Новае Клінава
Вінаградаўскі
68,5
с. Новае Сяло
Вінаградаўскі
68,5
с. Чэпа
Вінаградаўскі
66,9
с. Маціева
Вінаградаўскі
66,5
с. Ботфалва
Ужгарадскі
66
пгт Бацёва
Берагаўскі
64,6
с. Жняціна
Мукачаўскі
63,4
с. Саламонава
Ужгарадскі
59,9
с. Шышлаўцы
Ужгарадскі
59,6
г. Берагава
Берагаўская гарадская рада
55,9
с. Холмцы
Ужгарадскі
51,1
с. Канцова
Ужгарадскі
50,2
Рэгіянальны статус
Украіна адносіцца да краін, якія ратыфікавалі Еўрапейскую Хартыю рэгіянальных моў або моў меншасці, у 2012 годзе быў зацверджаны адпаведны закон пра яе дзейнасць і пералік моў, якія атрымалі статус рэгіянальнай паводле палажэнняў Хартыі. Венгерская мова стала адной з такіх моў, у выніку чаго яна набыла рэгіянальны статус у горадзе Берагава, Берагаўскім раёне і Вінаградаўскім раёнах Закарпацкай вобласці[5][6][7][8].
Адукацыя
Адукацыя па-венгерску ў 2008/2009 навучальных гадах[9].
Колькасць устаноў з навучаннем па-венгерску
Адукацыйны працэс па-венгерску, вучняў
Венгерская як прадмет
Факультатыў або гурток
Адсоткавая дзеля адносна агульнай колькасці вучняў (4 438 383)