Венецыянскі кінафестываль 2019
76-ы Венецыянскі кінафестываль праходзіў з 28 жніўня па 7 верасня 2019 года[1]. Старшынёй журы асноўнага конкурсу фестывалю была прызначана аргенцінская кінарэжысёрка і сцэнарыстка Лукрэсія Мартэль[2]. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стане франка-японская карціна рэжысёра Хірокадзу Корээды «Праўда»[3]. Асноўны конкурсНаступныя фільмы былі адабраны для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме фестывалю[3][4][5]: ПераможцыКонкурсная праграмаНаступныя афіцыйныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі[6][7]:
Другарадныя ўзнагародыНаступныя другарадныя ўзнагароды былі прысуджаны на 76-м Венецыянскім кінафестывалі[8]:
Сітуацыя вакол Рамана ПаланскагаПрысутнасць Рамана Паланскага на фестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы Лукрэсія Мартэль заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час»[9]. Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма[10]. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы[11][12]. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы»[13]. Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес»[14]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia