Хірокадзу Корээда
Хірокадзу Корээда (яп.: 是枝 裕和, трансл. Hirokazu Kore-eda; нар. 6 чэрвеня 1962, Токіа) — японскі кінарэжысёр і прадзюсар. Яго фільмы раскрываюць тэмы смерці, памяці і прымірэння са стратай. БіяграфіяКорээда скончыў літаратурны факультэт Універсітэта Васэда ў Токіа і планаваў стаць пісьменнікам, аднак пасля выпуску пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра ў тэлекампаніі «TVMan Union, Inc. », ствараючы дакументальныя фільмы. Свой першы фільм пад назвай «Аднак…» Корээда зняў у 1991 годзе. Праз чатыры гады ён зняў свой першы мастацкі фільм — «Прывіднае святло». Далейшыя фільмы Хірокадзу Корээды заслужылі шырокае прызнанне і атрымоўвалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Найбольш паспяховымі мастацкімі фільмамі Корээды з’яўляюцца карціны «Пасля жыцця» (1998) і «Ніхто не ведае» (2004). Акрамя рэжысёрскай працы, Корээда выконвае і прадзюсарскую — у прыватнасці, ён прадзюсіраваў фільмы японскіх рэжысёраў Мівы Нісікавы і Юсукэ Ісэі . У 2018 годзе фільм Хірокадзу Корээды «Крамныя зладзеі» ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia