Венская сэцэсія

Будынак сэцэсіёна ў Вене, пабудаваны ў 1897 годзе Ёзэфам Марыям Ольбрахам для выстаў мастакоў сэцэсіі.

Венская сэцэсія (ням.: Wiener Secession) — рэгіянальная разнавіднасць стылю ар-нуво на землях Аўстра-Венгрыі. Была распаўсюджана таксама на тэрыторыі такіх сучасных дзяржаў як Венгрыя, Польшча і Чэхія, а таксама на заходнеўкраінскіх землях. Назва мастацкага кірунку паходзіць ад назвы арганізацыі саюза мастакоў горада Вена, якія вынайшлі новыя вобразы ў мастацтве і архітэктуры.Першым прэзідэнтам гэтай арганізацыі стаў Густаў Клімт.

Саюз мастакоў горада Вена

Венская сэцэсія ці Сэцэсіён як арганізацыя была заснавана 3 красавіка 1897 года мастакамі Густавам Клімтам, Каламанам Мозэрам, Ёзэфам Хофманам, Ёзэфам Марыям Ольбрахам, Максам Курцвайлем, Вільгельмам Бернацыкам і іншымі. Нягледзячы на тое, што Ота Вагнер атрымаў шырокае прызнанне ў якасці важнага члена сэцэсіі, ён не быў адным з заснавальнікаў. Мастакі сэцэсіі супрацьстаялі кансерватызму венскага мастацтва з яго традыцыйнай арыентацыяй на гістарызм. Венскай сэцэсіі, першая выстаўка якой прайшла ў 1898 годзе, папярэднічалі рухі Берлінскай і Мюнхенскай сэцэсій.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya