Веньямін Раманавіч Гантман
Веньямі́н Рама́навіч Га́нтман (1891, м. Рэчыца Мінскай губерні — 18 верасня 1937) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б. БіяграфіяДа 1922 года ў РСЧА, пасля на савецкай партыйнай рабоце — адказны сакратар Рэчыцкага павятовага камітэта РКП(б) Гомельскай губерні, загадчык Гомельскім губернскім аддзелам народнай адукацыі, загадчык Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Гомельскага губернскага камітэта РКП(б), загадчык Арганізацыйным аддзела Гомельскага губернскага камітэта УКП(б). Пасля ўзбуйнення БССР у снежні 1926 годзе быў прызначаны адказным сакратаром Гомельскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі. З чэрвеня 1928 да 1930 года быў загадчыкам Арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК КП(б) Беларусі. 11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б. З 1930 года да 5 ліпеня 1932 года на яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-інструктарскім аддзелам ЦК КП(б)Б. З верасня 1932 года — 1-ы сакратар Абласнога камітэта УКП(б) Мардоўскай аўтаномнай вобласці, пасля ў распараджэнні ЦК УКП(б). Да свайго арышту 17 верасня 1937 года працаваў кіраўніком Групы партыйнага і савецкага кантролю Днепрапятроўскай абласной кантрольнай камісіі КП(б) Украіны. Быў абвінавачаны ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі і расстраляны на наступны дзень[1]. Рэабілітаваны 22 верасня 1956 года. Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1932). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia