Вераб’і (возера)
Вераб'і — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец каля вёскі Вераб'і. Належыць да Сарачанскай групы азёр, самае паўднёвае з гэтай групы. Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Вераб'ёў складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,1 м. Даўжыня возера — 1,12 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,9 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,94 млн м³, плошча вадазбору возера — 8,2 км². Схілы катлавіны возреа маюць вышыню 12—13 м, на поўдні вышыня схілаў складае да 5 м. Схілы пераважна разараныя, на поўдні знаходзяцца пад лесам. Берагі возера нізкія, на паўднёвым усходзе і захадзе — сплавінныя. На поўначы берагі зліваюцца з схіламі. Дно вадаёма плоскае, на мелкаводдзі пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. Зарастае 35% плошчы паверхні возера. Паласа прыбярэжнай расліннасці пашыраная да глыбіні 1,8—2 м і мае шырыню 15—20 м. Па паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай з возера Гульбеза. Па паўднёвым усходзе з Вераб'ёў выцякае ручай у раку Страча. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia