Залаўскае
За́лаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Кайміна Горная, у басейне ракі Сарачанка. Належыць да Сарачанскай групы азёр. Плошча паверхні возера Залаўскае складае 0,24 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,6 м, сярэдняя — 4,9[1] м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,37 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,17 млн м³. Плошча вадазбору — 140 км², даўжыня берагавой лініі — 2,56 км. Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 1,3 м. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, серпападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—14 м, знаходзяцца пад лесам і ўяўляюць сабой озавыя грады і камавыя ўзгоркі. Паўднёва-заходнія схілы спадзістыя, астатнія — стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. У паўночнай і паўднёва-заходняй частцы возера берагі нізкія і забалочаныя. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — з упадзінамі, высланая сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20 % плошчы возера. Эўтрофнае. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2—2,5[1] м і на адлегласці да 35[1] м ад берага. Праз возера працякае рака Клевель (Сарачанка), якая на паўночным захадзе злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін. У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia