Вераніка Аляксандраўна Буслаева
Вераніка Аляксандраўна Буслаева (3 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург[1]. БіяграфіяНарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску[1]. У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін»[1]. З 2001 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[1]. Акрамя працы ў РТБД займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе Валерыя Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам[1]. Рэжысёрскім дэбютам Буслаевай стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Узнагароды і прэмііУ 2004 годзе атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі[1]. За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестываля «Лістапад-2007»[1]. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016)[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia