Вераніка Аляксандраўна Чарняхоўская
Вераніка Аляксандраўна Чарняхоўская (укр.: Вероні́ка Олекса́ндрівна Черняхі́вська; 25 красавіка 1900, Кіеў — 22 верасня 1938, там жа) — украінская паэтэса, перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і вядомай пісьменніцы і паэтэсы Л. Старыцкай-Чарняхоўскай і прафесара-медыка Кіеўскага ўніверсітэта А. Р. Чарняхоўскага. Унучка пісьменніка, драматурга і грамадскага дзеяча М. П. Старыцкага. Пасля заканчэння ў 1918 годзе з адзнакай Другой украінскай гімназіі ім. Кірыла-Мяфодзіеўскага брацтва навучалася на эканамічным факультэце Кіеўскага камерцыйнага інстытута і курсах замежных моў. Разам з бацькам, прафесарам медыцыны А. Р. Чарняхоўскім, па заданні Наркамата аховы здароўя, дзе яна працавала рэферэнтам — перакладчыкам, з’ездзіла ў камандзіроўку ў Германію. Там выйшла замуж за нямецкага падданага, з якім пазнаёмілася ў Кіеве, швейцарца Тэадора Гекена. За мяжой Вераніка ўдасканальвала свае веды нямецкай і англійскай у Берлінскім універсітэце. Пабывала ў Швейцарыі і Італіі. З 1920 года была ў ліку актыўных удзельнікаў украінскай літаратурна-мастацкай групы «Грона» Увосень 1929 года Вераніка Чарняхоўская была арыштаваная па абвінавачанні ў датычнасці да «справы СВУ». Утрымлівалася ў харкаўскай турме. У студзені 1930 г. яе выпусцілі, маці ўгаварыла чэкістаў і замяніла дачку падчас працэсу на лаве падсудных. Тэрмін пакарання быў умоўным. Але арыштавалі бацьку і маці. Другі раз Вераніку арыштавалі 8 студзеня 1938 года па абвінавачанні ў правядзенні «шпіёнска-контррэвалюцыйнай дзейнасці». Нагодай стала тое, што яна з бацькам у 1928—1929 гадах пабывала ў творчай камандзіроўцы ў Германіі. Падчас зняволення ў Лук’янаўскай турме Вераніка Чарняхоўская звар’яцела. 22 верасня 1938 года яна была прыгаворана да расстрэлу. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Месца яе пахавання невядома.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia