Вера Ільінічна Кавалерава
Вера Ільінічна Кавале́рава (нар. 13 ліпеня 1951[1], Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1991). БіяграфіяЗаймалася ў 1959—1969 гадах дзіцячай тэатральнай студыі пры Рэспубліканскай студыі тэлебачання. З 1970 года працуе ў Тэатры юнага гледача Беларусі, у 1978—1984 гадах у Львоўскім драматычным тэатры . ТворчасцьАктрыса на ролі травесці. Яе спецыфічная тэхніка выканання роляў казачных персанажаў выразна падкрэслівае іх характарнасць: Чыпаліна («Чыпаліна і яго сябры» паводле Дж. Радары), Ліс («Рыгорка — ясная зорка» А. Вярцінскага) і інш. Выканаўца, здольная і на глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет вобразаў: Эвен і Гітэль Моска («Стваральніца цуду » і «Двое на арэлях» У. Гібсана ). Лепшыя ролі вылучаюцца раскрыццём душэўнага стану персанажаў, тэмпераментнасцю, узрушанасцю пачуццяў: Міколка («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Кацярынка, Зоська («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Ларыса («Чатыры кроплі» В. Розава ) і інш. УзнагародыЗаслужаная артыстка Беларусі (1991). Лаўрэатка прэміі імя Л. Мазалеўскай (2001). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2011). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia