Вера Ільінічна Юрціна
Вера Ільінічна Юрціна (31 снежня 1935, Палтава, УССР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала ў Кузбасгарпраекце ў Новакузнецку, Казгарбудпраекце ў Алма-Аце, з 1971 года — у Мінскпраекце, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывала ў Мінску. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы гарадоў Шэлек і Шыелі (1963—1965), мікрараён № 16 у Новакузнецку (1966), ПДП Сяміпалацінска (1968), жылы раён у Арале Казахскай ССР (1968), жылыя дамы па вул. Брэсцкай (1976— 78), праекты капітальнага рамонту жылых дамоў, школ, дашкольных устаноў, добраўпарадкаванне часткі вул. Я. Коласа (1975—1983), рэканструкцыя дзіцячага садка № 204 з плавальным басейнам (1986) у Мінску. Сям’яУ шлюбе з архітэктарам Барысам Юрціным. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia