Вера Барысаўна Масальская
Вера Барысаўна Масальская (нар. 7 чэрвеня 1930, с. Сасноўка , Шарканскі раён, Удмурцкая АССР, РСФСР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Па размеркаванні па заяўцы Дзяржбуда БССР накіравана ў Мінск у праектны інстытут «Белдзяржпраект», дзе працавала ў 1954—1988 гадах (архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). У 1988—2010 гадах эксперт, старэйшы эксперт, галоўны эксперт Упраўлення жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва і планіровачных работ Галоўдзяржбудэкспертызы. Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў Мінску. Творчасць![]() Асноўныя працы: крыты рынак у Гродна (1976), сурдалагапедычны дыспансер са стацыянарам (1982), медыцынскі корпус ВА «Пратэзіст» са стацыянарам па вул. Адоеўскага (1986) у Мінску, піянерлагеры — базы адпачынку Мінскага камвольнага камбіната (1984), Міністэрства харчовай прамысловасці БССР (1988), рэстаран на возеры Нарач (1972); у аўтарскім калектыве: 5-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі крамы і дзіцячага садка, з буйных цагляных блокаў у квартале № 4 трактарнага завода (1957), праект прыгараднай зоны Мінска, стаматалагічная паліклініка—навучальная база Мінскага медінстытута па вуліцы Сухой (1984) у Мінску, псіхіятрычныя бальніцы — рэспубліканская клінічная на 400 коек з аперацыйным блокам і лячэбнымі майстэрнямі ў Навінках і абласная на 1000 коек ў Магілёве (1987), рэспубліканскі піянерлагер «Зубраня» на возера Нарач. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia