Міністэрства харчовай прамысловасці БССР
Міністэ́рства харчо́вай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Наркамата харчовай прамысловасці БССР[1]. Гісторыя17 красавіка 1953 года Міністэрства было аб’яднана з Міністэрствам лёгкай прамысловасці БССР у Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР, з 30 кастрычніка 1953 года была зноў адноўлена пад назвай Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў БССР. Міністэрства было скасавана ў 1957 годзе[2], яго функцыі былі перададзеныя Упраўленню харчовай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР. У 1965 годзе ўпраўленне харчовай прамысловасці было зноў пераўтворана ў Міністэрства харчовай прамысловасці БССР. У 1985 годзе Міністэрства харчовай прамысловасці БССР спыніла сваю дзейнасць; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва і Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[3]. Структура на 1974 год
Міністры
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia