Трактаразаводскі пасёлак
![]() ![]() Трактаразаводскі пасёлак — жылы мікрараён Мінска ў складзе Партызанскага раёна. Ядро мікрараёна было пабудавана ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, у далейшым працягвалася актыўнае яго развіццё. Будаўнічыя работы распачалі ў сувязі з ўзвядзеннем аб’екта рэспубліканскага значэння — Мінскага трактарнага завода. Трактаразаводскі пасёлак вядомы, перш за ўсё, сваёй утульнасцю і вялікай колькасцю зялёных зон, што адрознівае яго ад большасці раёнаў горада.[2] ГісторыяУ раёне сучасных Трактаразаводскага пасёлка і велазавода ў XIX стагоддзі знаходзіўся «Архірэйскі гай» (так званая «Пустыня»). Шпілеўскі згадвае «Пустыню» — «прыгожы хутар, абкружаны хвойнікам і бярозавымі лясамі, які славіцца сваёй чысцюткай сажалкай, садам і хаткамі з мяккай гліны з прымессю верасу, пабудаванымі па плану самога ўладальніка хутара, архірэя Антонія, сапраўднага аматара аграноміі і натуральных навук, які і жыве ў Пустыні»[3]. Таксама на тэрыторыі пасёлка трактарнага завода размяшчаліся вёска Будзілава і прадмесце Доўгі Брод. У 1939 годзе было прынята рашэнне пабудаваць на тэрыторыі будучага мікрараёна завод авіябамбардыроўшчыкаў. У будаўнічых работах прымала ўдзел вялікая колькасць рабочых, бо тэрміны здачы аб’екта былі вельмі кароткімі. Было пабудавана некалькі ангараў для самалётаў. Але будаўніцтва спынілася з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны[4]. Адразу пасля заканчэння вайны пачалося будаўніцтва Трактаразаводскага пасёлка. На базе авіязавода № 453 у адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў СССР ад 29 мая 1946 года было распачата будаўніцтва Мінскага трактарнага завода[5]. Для працоўных такога буйнога прадпрыемства было неабходна стварыць жылы раён, цалкам забяспечаны ўсёй сацыяльна-бытавой інфраструктурай. Таму работы па ўзвядзенні пасёлка пачаліся адначасова з будаўніцтвам завода. У адпаведнасці з планам будаўніцтва раёна была прадугледжана малапавярховая забудова (2—3-павярховыя будынкі) і стварэнне грамадскага цэнтра пасёлка. У праектаванні раёна прыняў удзел архітэктар Зіновій Майсеевіч Розенфельд — вядучы савецкі спецыяліст у галіне жыллёвага будаўніцтва, які выканаў, у тым ліку, вялікі аб’ём работ па афармленні цяперашняга праспекта Незалежнасці ў Мінску[6]. У будаўніцтве мікрараёна, разам з савецкімі грамадзянамі, былі задзейнічаны і палонныя немцы, а нямецкія архітэктары прымалі ўдзел ў праектаванні пасёлка[7]. Будаўніцтва мікрараёна ішло ў строгай адпаведнасці з усімі санітарна-гігіенічнымі нормамі, такімі як нармальная шчыльнасць забудовы і шчыльнасць насельніцтва, спрыяльная арыентацыя будынкаў, максімальная інсаляцыя будынкаў і участкаў добраўпарадкавання. Дамы будаваліся такім чынам, каб паміж імі было дастаткова вольнай прасторы. Пад іх былі вылучаныя буйныя тэрыторыі, якія маюць шмат зялёных насаджэнняў[4]. Прастора двароў спраектавана так, каб максімальна адгарадзіць жылыя пабудовы ад вуліцы. Дваровыя тэрыторыі ўпрыгожваліся разнастайнымі скульптурамі, напрыклад, медзведзянятаў з бочачкай мёду і дзяўчынкі на самакаце[7]. Забудова ядра мікрараёна прадстаўлена будынкамі ў неакласічным стылі з адмысловым мастацкім аздабленнем дамоў (ляпніна, пілястры, цікавае афармленне балконаў, «грэчаскія» рэльефныя вазы, лаўровыя вянкі, вежкі са шпілямі, каваныя аздабленні, кветнікі пад вокнамі і іншыя дэкаратыўныя элементы). На дахах большасці дамоў мікрараёна размешчаны трубы комінаў — бо раней ацяпленне ажыццяўлялася з дапамогай печаў, якія размяшчаліся ў падвалах і тапіліся вуглём[4]. Паэт Пятрусь Броўка, уражаны размахам работ, напісаў:
Ужо ў канцы 1940-х многія працоўныя трактарнага завода атрымалі ключы ад новага жытла[6]. Некаторыя дамы прызначаліся для сем’яў рабочых-стаханаўцаў[8].Будынкі па вуліцы Даўгабродскай былі ўзведзены ў 1950-я гады і выкананы ў іншым архітэктурным рашэнні. Больш позняя забудова раёна (1960—70-я) уяўляе сабой пераважна 4—5-павярховыя цагляныя і панэльныя дамы — «хрушчоўкі». У 1950 годзе ў сваёй кнізе «Мінск» вядомы архітэктар Міхаіл Асмалоўскі напісаў:
Вуліцы мікрараёна
Жыллёвы фондЖыллёвы фонд мікрараёна прадстаўлены 2—5-павярховай забудовай. На тэрыторыі мікрараёна размешчаны інтэрнат № 9 РУП МТЗ. ПрамысловасцьМінскі трактарны завод — найбуйнейшае ў краіне прадпрыемства па распрацоўцы і вырабе колавых і гусенічных трактароў і іншых сельскагаспадарчых машын і запасных частак да іх. Завод уваходзіць у васьмёрку найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. Менавіта ў сувязі з буданіцтвам завода з’явіўся Трактаразаводскі пасёлак. На заводзе працуе больш за 20 тысяч супрацоўнікаў[14]. Таксама на тэрыторыі мікрараёна раней функцыянаваў Мінскі аўтарамонтны завод, які ў савецкі час займаўся рамонтам ваенных машын, а пазней — і грамадзянскай аўтамабільнай тэхнікі. У сучасны момант там размешчана 124-ая аўтазборачная вытворчасць Мінскага завода колавых цягачоў[15]. Сацыяльная сфераКультураНа тэрыторыі мікрараёна размешчаны Палац культуры Мінскага Трактарнага завода. Яго праект быў распрацаваны супрацоўнікамі архітэктурнай майстэрні № 1 інстытута «Белдзяржпраект» пад кіраўніцтвам архітэктара Г. Бенедыктава і галоўнага інжынера праекта В. Паўлоўскай. Будаўніцтва ажыццявіў будаўнічы трэст № 5. Абъём будынка склаў 46 тысяч м³, былі ўзведзены дзве залы на 800 і 300 месцаў, прасторная бібліятэка і мноства памяшканняў для мастацкай самадзейнасці. У Палацы праводзяцца творчыя мерапрыемствы для жыхароў Партызанскага раёна і горада Мінска. На сцэне ПК штогод праводзяцца агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці працаўнікоў завода, а таксама буйныя міжнародныя фестывалі: Фестываль гарманістаў, Фестываль казацкай песні «Гайда», Конкурс дуэтаў. Сваю творчую працу праводзяць ансамбль бальнага танца «Мара», ансамбль танца «Лянок», ансамбль эстраднага танца «Серпанцін», тэатры «На Доўгім бродзе» і «Карусель», студыя выяўленчага мастацтва і духавы аркестр[16]. Таксама на тэрыторыі Трактаразаводскага пасёлка размешчана бібліятэка № 6 па адрасе: вул. А. Кашавога, 10[17]. Славутасці![]() Сам пасёлак з’яўляецца музеем пад адкрытым небам, бо захаваў сваю планіроўку, асноўную частку забудоўлі і элементы дэкору двароў і фасадаў дамоў:
Разам з захаванымі савецкімі назвамі вуліц, знакавай для горада гісторыяй, характэрнай і аўтэнтычнай архітэктурай, лёсамі сваіх знакамітых ураджэнцаў і жыхароў, творамі мастацтва, прысвечанымі яму — пасёлак успрымаецца грамадскасцю, у тым ліку экспертнай, як цэльны помнік гісторыі і культуры, што, аднак, пакуль не зафіксавана адпаведным статусам ў заканадаўстве. Атмасфера гарадскога асяроддзя канца 1940-пач.50-х гг., якая захавалася ў пасёлку, стала прычынай частага выкарыстання яго вуліц і двароў у якасці натуры для кіназдымкаў, а таксама месцам частага правядзення мастацкіх пленэраў і фотасесій. Акрамя таго, на тэрыторыі мікрараёна размешчаны помнік-трактар (1971 года, на тэрыторыі трактарнага завода). У скверы «Садружнасць» размешчаны помнік воінам-казахстанцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і ў баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[18]. АдукацыяНа тэрыторыі Трактаразаводскага пасёлка знаходзіцца шэраг навучальных устаноў (школы, вучылішча, каледжы, у тым ліку прафесіянальна-тэхнічныя, і ўніверсітэт)[19]. Па адрасе вул. Будзённага, 6 раней знаходзілася сярэдняя школа № 57, ля якой быў разбіты яблыневы сад. Школа была адкрыта ў 1960 годзе. Першым дырэктарам быў Васіль Якаўлевіч Назараў. Цяпер там месціцца вучэбны корпус Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На тэрыторыі мікрараёна таксама знаходзіцца сярэдняя школа № 22 (вул. Грыцаўца, 9). Школа з’яўляецца адной са старэйшых у Партызанскім раёне. Яна заснавана ў 1949 годзе. З 1 верасня 2008 года школа працуе з харэаграфічным ухілам. У школе арганізавана навучанне танцам, выяўленчаму мастацтву, ігры на музычных інструментах, створаны 9 танцавальных ансамбляў і 3 дзіцячых хора. Таксама на тэрыторыі мікрараёна функцыянуюць сярэдняя школа № 87 (вул. Шчарбакова, 23) і дзіцячая музычная школа мастацтваў № 3 імя Ф. Шапена, якая знаходзіцца па адрасе вул. Шчарбакова, 4. Апроч школ працуюць Спецыялізаваны ліцэй МУС (вул. Стаханаўская, 13), два прафесіянальна-тэхнічныя каледжы — Мінскі дзяржаўны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работ (вул. Будзённага, 8) і Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж (вул. Даўгабродская, 25), а таксама Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж (вул. Даўгабродская, 41, к.1) і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Даўгабродская, 23).
Ахова здароўя![]() Медыцынскае абслугоўванне дарослага насельніцтва[20] мікрараёна ажыццяўляюць 9-я гарадская паліклініка (вул. Шчарбакова, 1, рэканструяваны будынак) і медыцынскі цэнтр Мінскага трактарнага завода, які знаходзіцца па адрасе вул. Стаханаўская, 10а (абслугоўвае працаўнікоў завода). Медыцынскае абслугоўванне дзіцячага насельніцтва[20] ажыццяўляе 9-я гарадская дзіцячая паліклініка (часова месціцца ў будынку 14-й раённай паліклінікі на вул. Фролікава, 2; філіял — аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі знаходзіцца на вул. Стаханаўскай, 41). Было вырашана рэканструяваць будынак паліклінікі, але ў выніку гэта атрымалася немагчымым з-за падоўжных расколін, што ўзніклі ў сценах. Тады было вырашана пабудаваць новы будынак дзіцячай паліклінікі. На дадзены момант работа ўсіх службаў (за выняткам аддзела рэабілітацыі) часова ажыццяўляецца на базе ўстановы аховы здароўя «14 Цэнтральная раённая паліклініка» па адрасе: г. Мінск, вул. Фролікава, 2. На тэрыторыі мікрараёна па адрасе вул. Алега Кашавога, 10 знаходзіцца дзяжурная аптэка № 25 РУП «Белфармацыя». Аддзел ЗАГС![]() Аддзел ЗАГС Партызанскага раёна размешчаны па адрасе: вул. Алега Кашавога, 27а[21]. ПоштаНа тэрыторыі мікрараёну знаходзяцца аддзяленні пошты № 70 (вуліца Ванеева, 18) [4] і № 9 (вуліца Чабатарова, 1/6)[22]. Паркі і скверыНа тэрыторыі Трактаразаводскага пасёлка размешчаны Антонаўскі парк, назва якога звязана з імем арцыбіскупа Антонія (Зубко), урочышча якога было на гэтай тэрыторыі да 1930-х гадоў. Парк працягнуўся ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы ад чыгункі Мінск-Масква да Партызанскага праспекта. 22 снежня 2006 года сесія Мінскага гарадскога савета прысвоіла яму назву Антонаўскі парк. Таксама месцамі адпачынку жыхароў мікрараёна з’яўляюцца сквер «Садружнасць»[23], размешчаны ў межах вуліц Кашавога, Чабатарова і Даўгабродскай і сквер Клумава — названы, як і адпаведная вуліца, імем Героя Савецкага Саюза Яўгена Клумава. ТранспартТранспартнае забеспячэнне ўнутры мікрараёна і з іншымі часткамі горада ажыццяўляюць[24]:
Тралейбуснае кальцо маршруту № 49 («РК А. Кашавога») — адно з першых у горадзе Мінску і размешчана менавіта ў Трактаразаводскім пасёлку. На тэрыторыі мікрараёна плануецца будаўніцтва чацвёртай лініі метро. Работы па будаўніцтве лініі планавалася пачаць пасля завяршэння будаўніцтва трэцяй лініі не раней за 2030 год, аднак затым было прынята рашэнне аб адначасовым будаўніцтве двух ліній метро.[25] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia