Вера Мікалаеўна Блінцова

Вера Мікалаеўна Блінцова
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1958(1958-10-05) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак-дэкаратар
Месца працы
Вучоба
Член у

Вера Мікалаеўна Блінцова (нар. 5 кастрычніка 1958, г. Бжэг, Польшча) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Нарадзілася 5 кастрычніка 1958 года ў горадзе Бжэг (Польшча). Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1983 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1984 года. Працуе мастаком-пастаноўшчыкам на Беларускім тэлебачанні[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года[1].

Жыве ў г. Мінск[1].

Творчасць

Стварыла шэраг габеленаў і тэатральных касцюмаў. Сярод асноўных работ — тэатральны касцюм «Эўрыдыка» і касцюмы да тэлеспектакляў «Покліч лесу», «Матчын спеў», серыя галаўных убораў «Адраджэнне», а таксама габелены «Зімовы букет», «Зіма», «Змрок»[1].

Крыніцы

  1. а б в г Блінцова Вера Мікалаеўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya