Верхнярэйнская нізіна

Верхнярэйнская нізіна
Размяшчэнне Францыя, Германія
Рэкі Рэйн

Верхнярэйнская нізіна — нізіна па цячэнні ракі Рэйн паміж гарамі Юра і Рэйнскімі Сланцавымі гарамі, у Францыі і Германіі.

Даўжыня каля 300 км, шырыня да 40 км. Уяўляе сабой складаны грабен, запоўнены кайназойскімі адкладамі, месцамі — выхады вулканічных парод. Радовішчы калійнай солі і нафты. Клімат умерана кантынентальны, ападкаў 500—700 мм за год. Пасевы пшаніцы, цукровых буракоў, сады, вінаграднік.

Буйныя гарады: Карлсруэ, Мангейм, Франкфурт-на-Майне (Германія), Кальмар, Страсбур (Францыя).

Краявід Верхнярэйнскай нізіны
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya