Веслаў Мысліўскі
Ве́слаў Мыслі́ўскі (польск.: Wiesław Myśliwski; 25 сакавіка 1932, в. Двікозы каля г. Сандамір, Польшча) — польскі пісьменнік. БіяграфіяСкончыў Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне ў 1956 годзе. У 1955—1976 гг. працаваў у Кааператыўным народным выдавецтве ў Варшаве. Прайшоў шлях ад памочніка рэдактара да намесніка галоўнага рэдактара. У 1975—1999 — галоўны рэдактар штоквартальнага часопіса «Regiony», адначасова ў 1993—1999 — галоўны рэдактар выдання «Sycyna». З 1997 узначальвае журы конкурсу на прысваенне агульнапольскай прэміі імя Аляксандра Паткоўскага ў Сандаміры. Член Саюза польскіх пісьменнікаў (1971—1983). ТворчасцьУ раманах «Голы сад» (1967, экранізацыя «Праз дзевяць мастоў», 1972), «Палац» (1970, экранізацыя 1979), «Камень на камень» (1984, экранізацыя 1995), «Далягляд» (1996) паказаны сялянскай культура як арган, частка нацыянальнай культуры, вясковы свет як свет сапраўдных каштоўнасцей. Аўтар драм «Злодзей» (1973), «Ключнік» (1978), «Дрэва» (1989). Для яго твораў характэрны філасофска-міфалагічнае асэнсаванне рэчаіснасці, паэтычнасць, метафарычнасць, прытчаваць. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia