Веткаўская разьбаВеткаўская разьба — архітэктурны дэкор, пашыраны ў дэкаратыўных архітэктурных элементаў традыцыйнага жылля г. Ветка і навакольных вёсках. З’яўляецца часткай Ніжнепасожскай традыцыі архітэктурнай разьбы[1]. Традыцыі занесены перасяленцамі з Цэнтральнай Расіі ў XVII—XVIII стст[2]. Веткаўская разьба — своеасаблівае спалучэнне мясцовых беларускіх і рускіх традыцый народнага архітэктурнага дэкору[2]. Склалася ў стараверскім асяродку пад уплывам драўлянай ківотнай разьбы[1]. У XVIII—XIX стст. ліштвы акон драўлянага жылля аздаблялі нескладанай выемчатай разьбой геаметрычнага характару[2]. У другой палове XIX ст. пад уплывам стылю класіцызму будынкі набылі дэкор у выглядзе накладных рэечак, ромбаў, прамавугольнікаў. Ліштвы рабілі ў выглядзе трохвугольнага франтончыка з прафіляванымі накладкамі, дэкор карнізаў і вуглоў імітаваў элементы мураванай архітэктуры класіцызму[2]. З канца XIX ст. пашырыўся прапілаваны дэкор расліннага характару, якім багата аздабляюць ліштвы, карнізы, ганкі, вароты, а ў наш час — веранды, мансарды, франтоны. Разьбу часта дапаўняюць паліхромнай расфарбоўкай. Веткаўская разба адметная павышанай дэкаратыўнасцю, перавагай стылізаваных раслінных матываў, шматпланавасцю кампазіцый[2]. Новая мастацкая тэндэнцыя ўзнікла ў сувязі з пасляваенным адраджэннем Веткі. У 1950—1960-я гг. распаўсюджваецца новы тып дома з двухсхільным дахам (замест ранейшага чатырохсхільнага). Адпаведна змяняецца і дэкаратыўнае аздабленне фасада. Уваходзяць ва ўжытак больш шырокія вокны з аканіцамі, з масіўнай надваконнай часткай, прадстаўленай профільным карнізным поясам з падзорам і разьбяной надваконнай дошкай з раслінным арнаментам. У Ветцы і навакольных вёсках распаўсюджаныя надваконныя дошкі некалькіх арнаментальных тыпаў, у якіх пераважаюць раслінныя матывы з S-падобнымі завіткамі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia