Беларуская рэзь![]() Беларуская рэзь, флемская разьба (ад ням.: Flamme — полымя ці ад ням.: flamisch — фламандская[1]) — назва манументальна-дэкаратыўнай аб'ёмна-ажурнай, часта і пазалочанай разьбы на дрэве, якой уласцівы пышны раслінны арнамент з выявамі гронак, жывёл, птушак і людзей[2][3]. Сфарміравалася на землях сучаснай Беларусі ў канцы XVI ст. пад уплывам стыляў рэнесансу і барока. Да лепшых узораў беларускай рэзі прылічваюць іканастас Богаяўленскага сабора і Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве. Беларускія майстры аздаблялі ёю храмы і палацы Маскоўскай дзяржавы з XVII ст. З-за візуальнага падабенства да полымя творы беларускай рэзі былі вядомы і пад назвай флемская разьба. Майстэрства беларускай рэзі дасягнула росквіту на мяжы XVII—XVIII ст. і захоўвалася да пачатку XIX ст.[3]. Мастацкая разьба па дрэве, як від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядомая на тэрыторыі Беларусі з XII ст. Мастацтвазнаўства вылучае контурную разьбу, выемчатаю, рэльефную і скразную (ажурную)[4]. Скразная разьба звычайна не мела фону, уяўляла сабою ажурную кампазіцыю. Паводле ўзору ў плоскасцях вылучаюць плоска-ажурную або аб'ёмна-ажурную разьбу[5]. Апошняя мела карніз, прафіляваныя рамкі, пакрывалася папярочнымі жалабкамі, ― гэта надавала паверхні вырабу хвалепадобны выгляд. Затым паверхня пакрывалася ляўкасам (крэйдавым грунтам) і сусальным золатам. Калі сонечныя прамяні скрозь вокны храма падалі на паверхню, здавалася, што плёскаецца агонь. Магчыма, таму разьбу сталі часам называць флемскай (ад нямецкага Die Flamme ― полымя). Праразныя калонкі ўпрыгожваліся вінаграднай лазой і лісцем, кветкамі, пладамі ― дэкаратыўнымі матывамі заходнееўрапейскага барока. І. Л. Бусева-Давыдава лічыць, што «флемская» паходзіць ад «der Flame» (фламандзец) або «flamisch» (фламандскі) і паказвае на паходжанне гэтага стылю — падобная рэзь практыкавалася ў каталіцкіх манастырах Фландрыі, адкуль манахамі перанесена ў Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае[6][7]. Гісторык І. Я. Забелін пісаў пра беларускую рэзь: «… флемская з высокім рэльефам разьба болей падобная да скульптуры з дрэва … Хітрыя перапляценні галінак і арнаментальных матываў з кветкамі, пладамі, вінаградам і яго лісцем»[8]. Але беларуская рэзь значна адрозніваецца ад заходняй флемскай ― плоскаснай, якая служыць толькі фонам або абрамленнем скульптуры. У рускай праваслаўнай царкве, у адрозненне ад каталіцкай, круглая скульптура не дазвалялася, драўляныя скульптуры былі прысценная, без кругавога абыходу. Беларуская рэзь прынесла інтэр'еру царквы аб'ём, стаўшы, па сутнасці, малой скульптурай раслінных формаў. Ордэрныя элементы ― балясы, калонкі, фіялы, вазоны ― упрыгожваліся еўрапейскім арнаментам позняга рэнесансу і ранняга барока: вінаградныя гронкі, кветкі, райскія плады, дэкаратыўныя рамкі-картушы[9]. У 1667―1668 гадах беларускія разьбяры ўдзельнічаюць ў афармленні беларускай рэззю Каломенскага палаца цара Аляксея Міхайлавіча[10]. Велізарны палац упрыгожылі размаляванай аб'ёмнай разьбой: ёю ўпрыгожваліся ўсе ганкі, дахі, галерэі, дзверы, ліштва вокнаў. Разьба ліштвы, напрыклад, уяўляла сабой 3-грана-выямчатыя прарэзкі, жгуцікі ў 1-3 шэрагі, зубчыкі, жалабкі, дынькі, бочкі[11]. Сімяон Полацкі, які быў на адкрыцці палаца, напісаў вершы, якія даюць ўяўленне пра працу разьбяроў
Беларускай рэззю (пладамі райскага саду ― вінаграднымі гронкамі, кветкамі, ягадамі смакоўніцы) аформлены сяміярусны, вышынёй у 43 метры, іканастас пскоўскага Траецкага сабора. Канструкцыя іканастаса простая — рама з прамавугольнай сеткай вертыкаляў (кансоляў і калон) і гарызанталяў (карнізаў). Цэнтральныя іконы з’яўляюцца воссю сіметрыі, якая падтрымлівае імкненне ўгору. Разьба, якая ідзе па простай канструкцыі іканастаса, прыдае яму прасторы, ігрой святлаценю стварае выгляд руху[12]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia