Сожская скань

Сожская (гомельская) скань — традыцыйнае беларускае рамяство, від разбярства, заснаваны на своеасаблівай апрацоўцы драўляных паверхняў з мэтай стварэння карункавых узораў. Рамяство вядомае на беларускіх землях з XV стагоддзя. Выкарыстоўвалася для аздаблення абразоў, куфэркаў, скарбонак, драўлянага посуду.

Адметнасць скані заключаецца ў стварэнні з філіграннаю дакладнасцю ўзораў з надзвычай тонкіх стружак розных гатункаў драўніны з іх наступным умацаваннем на спецыяльна падрыхтаванай паверхні.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya