Вольга Яўгенаўна Карач
Вольга Яўгенаўна Карач (нар. 5 студзеня 1979, Віцебск, Беларуская ССР) — беларускі палітык, грамадская дзяячка, публіцыст, журналістка. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, акцыянерка ЗАТ «Выдавецкі Дом „Витебский Курьер“». Заснавальніца газеты «Витебский Курьер», зарэгістраванай у Расіі. З сакавіка 2008 па сакавік 2012 года — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[1][2]. Кіраўніца Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом», зарэгістраванага ў Чэхіі. Актыўна выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, за што пераследуецца ўладай[3][4][5][6][7][8]. Рэзка крытыкуе лідараў беларускай апазіцыі, у тым ліку Святлану Ціханоўскую[9][10]. Ігар Макар абвінавачвае Карач у датычнасці да захопу беларускімі спецслужбамі Юрася Зянковіча, якога абвінавацілі па крымінальнай справе аб спробе перавароту ў Беларусі[11]. У жніўні 2023 года стала вядома, што Літва адмовіла Вользе Карач у прадастаўленні палітычнага прытулку[12]. У 2024 годзе беларускія ўлады завочна прыгаварылі Вольгу Карач да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу[13]. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяНарадзілася 5 студзеня 1979 года ў Віцебску ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 6 з залатым медалём у 1996 годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, які скончыла ў 2002 годзе з чырвоным дыпломам[14]. Паводле адукацыі — настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Чатыры гады працавала настаўніцай у адной з сярэдніх школ Віцебска. Атрымала другую вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім абласным інстытуце кіравання і права (г. Балашыха). Магістрант праграмы «Публічная палітыка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе. Прафесійная дзейнасцьЗ маладых гадоў цікавілася палітычнай і грамадскай актыўнасцю і паслядоўна многа гадоў запар будавала палітычную кар’еру ў Беларусі. У 1996 годзе пры ўніверсітэце заснавала моладзевае грамадскае аб’яднанне (ініцыятыву) «Сёмая грань»[15]. 21 лістапада 2002 года Вольга Карач пакінула пасаду каардынатаркі ЗУБРа па Віцебску і Віцебскай вобласці і ў снежні таго ж года ўтварыла грамадзянскую кампанію «Наш Дом» (Віцебск), з якой у хуткім часе выйшла на нацыянальны ўзровень. У той час яна з’яўлялася сябрам Беларускай асацыяцыі маладых палітыкаў. Працуючы настаўніцай, трапіла пад скарачэнне пасля таго, як вылучылася кандыдатам у дэпутаты на парламенцкіх выбарах. У сакавіку 2002 года «Свободные новости+» прызналі Вольгу Карач самым прыгожым палітыкам Беларусі[14]. У сакавіку 2003 года абраная дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання. У 2009 годзе рэалізавала праект, які выліўся ў кнігу ўспамінаў «Дзеці вайны» (успаміны былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і дзяцей, сілком сагнаных на работы ў Германію[16][17]. Ініцыятар і арганізатар разнастайных акцый, сярод якіх: кампанія «Асцярожна, міліцыя!»[18][19][20], бестэрміновая кампанія «Наш Дом» — дэпутатаў к адказу!"[21], рэспубліканская акцыя па добраўпарадкаванні могілак «Кветкі замест бур’яну»[22][23], фестываль добрага настрою «Эндарфін»[24][25], фестываль «Жаночая рыбалка-2010»[26], удзел у антыядзерным пратэсце ў Германіі і інш[27][28]. Не падтрымлівае рэжым Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і адкрыта заяўляла пра гэта, з-за чаго яна сама і яе праекты і кампаніі падвяргаліся пераследу з боку ўладаў[3][5][7][29]. Выступіла заснавальніцай газет «Витебский Курьер» і «Наш дом», наклады якіх пастаянна канфіскоўваюцца ўладай Лукашэнкі[5][30][31], а сайт «Віцебскага кур’ера» пасля спецыяльнага ўказа прэзідэнта стаў адным з першых адключаных сайтаў у спісе незалежных інтэрнэт-выданняў[32][33][34]. На 2020 год з’яўлялася лідаркай Міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом»[35], зарэгістраванага ў Чэхіі[36]. Вольга Карач стала жыве за мяжой[14]. У 2021 годзе КДБ дадаў Карач у «спіс асобаў, звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю»[37], а ў 2022 годзе яе каналы ў YouTube і Telegram былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі[38]. Раней у 2021 годзе YouTube і Telegram-каналы «Нашага дома» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі[39]; у маі 2022 года МУС уключыла саму арганізацыю ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў[40]. Летам 2024 года Вольга Карач і яшчэ чатыры чалавекі былі завочна прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі, а таксама да буйных грашовых штрафаў[13]. Супрацоўніцтва са СМІВольга Карач актыўна супрацоўнічае са СМІ, у тым ліку беларускімі, расійскімі, польскімі, літоўскімі, шведскімі і чэшскімі. Актыўна вядзе Ютуб-канал цэнтра «Наш дом»[41], з пачатку палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў у Беларусі стала праводзіць як уласныя стрымы, дзе аналізуе апошнія падзеі, распавядае свае пазіцыі і меркаванні наконт дзеянняў улады і мерах супрастаяння ім з боку грамадства, так і робіць гасцявыя стрымы, куды прыходзяць прадстаўнікі розных сфер і плыняў з розных краін, у тым ліку з Літвы, Расіі і Чэхіі. Сярод самых папулярных інтэрв’ю на канале відэа з удзельнікам Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Вадзімам Пракоп’евым, урачом-псіхіятрам Дзмітрыем Шчыгельскім, расійскім палітыкам Уладзімірам Жырыноўскім, былым начальнікам СІЗА № 1 г. Мінска Алегам Алкаевым, расійскім палітыкам і блогерам Яўгенам Бычкоўскім, беларускім палітолагам Дзмітрыем Балкунцом і іншымі[42]. Выбраныя публікацыі
УзнагародыУ жніўні 2010 года атрымала Міжнародную Радэбойльскую прэмію «За мужнасць»[43]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia