Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў — афіцыйны дакумент Рэспублікі Беларусь, які змяшчае інфармацыйную прадукцыю, прызнаную судамі экстрэмісцкай і забароненую для распаўсюджвання на тэрыторыі краіны. Спіс вядзецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь на падставе Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і станам на 2025 год ахоплівае практычна ўсе вядомыя незалежныя беларускія медыі, праваабарончыя арганізацыі і публічных асоб[1].
Гісторыя і прававая аснова
Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў быў створаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» ад 4 студзеня 2007 года № 203-З[2] і пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2007 года № 513 «Аб вядзенні і апублікаванні рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»[3].Паводле артыкула 19 закона, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вядзе спіс на падставе судовых рашэнняў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай. Спіс падлягае абавязковаму апублікаванню ў СМІ і першапачаткова размяшчаецца ў свабодным доступе на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у фармаце DOC-дакумента[4].
Пытаннямі выяўлення наяўнасці прыкмет экстрэмізму ў інфармацыйнай прадукцыі займаецца Рэспубліканская экспертная камісія, створаная пастановай Савета Міністраў № 810 ад 21 жніўня 2014 года[5][6]. Пастанова прадугледжвала стварэнне сістэмы экспертных камісій у кожнай з абласцей Беларусі, а Рэспубліканская экспертная камісія выконвае функцыі экспертнай камісіі па горадзе Мінску[7]. Праведзенне экспертызы могуць ініцыяваць дзяржаўныя органы, арганізацыі, грамадскія аб’яднанні і індывідуальныя прадпрымальнікі, таксама яна можа праводзіцца на падставе пастановаў дзяржорганаў або службовых асоб[8]. Поўнага спіску экспертаў камісіі не існуе, але заяўляецца, што ў яе склад уваходзяць прадстаўнікі навуковай супольнасці з НАН Беларусі і ВНУ краіны, прадстаўнікі сілавых ведамстваў[9][10]. У якасці прыкладаў можна прывесці некаторыя персаналіі, якія ў розны час прымалі ўдзел у працы Камісіі:
Змест і структура
Паводле закона, экстрэмісцкія матэрыялы — гэта інфармацыйная прадукцыя, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, прапагандуе яе, прызначаная для распаўсюджвання і прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.
У спіс уключаюцца[12]:
- Кнігі, брашуры і іншыя друкаваныя выданні
- Аўдыё- і відэаматэрыялы
- Інтэрнэт-рэсурсы (сайты, старонкі ў сацыяльных сетках, каналы ў Telegram і інш.)
- Сімволіка, лагатыпы і графічныя матэрыялы (нашыўкі, сцягі, значкі, наклейкі, малюнкі)
На май 2023 года спіс змяшчаў больш за 3323 пазіцый[13], на снежань 2024 года агульны аб’ём спісу дасягнуў ужо 6565 пазіцый[14]. Спіс рэгулярна абнаўляецца — звычайна кожны тыдзень. Адметна, што пасля 2020 года колькасць уключаных матэрыялаў значна ўзрасла.
Прыклады ўключаных матэрыялаў
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесены не толькі шматлікія літаратурныя творы беларускіх аўтараў і гістарычныя працы[15][16][17], але і асобныя журналісты і праваабаронцы, так і цэлыя рэдакцыі, праваабарончыя арганізацыі і іх медыйныя праекты. Гэта паказвае на сістэмны характар уключэння ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў усёй інфраструктуры незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Некаторыя прыклады ўнесеных у Спіс аб’ектаў:
Літаратурныя творы
Рэдакцыі
- TUT.BY — буйнейшы незалежны партал навін і ўсе яго сацсеткі, уключаючы Telegram, Instagram, Facebook, Twitter, TikTok, а таксама сайт-люстэрка zerkalo.io
- Наша Ніва — найстарэйшае беларускае выданне, Telegram-канал, YouTube, Facebook, Twitter, Instagram, «Аднакласнікі»
- Радыё Свабода (Radio Svaboda) — беларуская служба RFE/RL, YouTube, Facebook, Instagram, VK
- Белсат (Belsat) — тэлеканал, Telegram-канал, YouTube, Facebook, VK, Instagram, Twitter, «Аднакласнікі»
- Еўрарадыё (Еўрарадыё) — Telegram-канал, YouTube, Facebook, Instagram, VK, Twitter
- Беларускі расследвальніцкі цэнтр — Telegram-канал, YouTube, Facebook, VK, Instagram, soundcloud, Apple Podcasts
- Новы Час (газета) — сайт і сацсеткі
- Беларускае Радыё Рацыя — сайт і сацсеткі
- Хартыя 97 — сайт і Telegram-канал
- Зялёны партал — сайт і сацсеткі
- Беларускі Партызан — сайт, Telegram-канал, Facebook, Instagram, «Аднакласнікі», Twitter, VK
- Intex-press — рэгіянальнае выданне, сайт і сацсеткі
- Reform.news — сайт і сацсеткі
- NEXTA — Telegram-канал, YouTube
- Салідарнасць (газета) — сайт і сацсеткі
- БГМ — Telegram-канал
- Брестская газета — рэгіянальнае выданне, сайт і сацсеткі
- Tribuna.com Беларусь — Telegram-канал, сайт, Instagram, Facebook, Twitter, VK, мабільныя аплікацыі
- Витебский Курьер — рэгіянальнае выданне, сайт і сацсеткі
- Брестский курьер — рэгіянальнае выданне, сайт і сацсеткі
- Беларуская Асацыяцыя Журналістаў — сайт, сацсеткі
Калектывы
- Рудабельская паказуха — YouTube-канал, Telegram-канал
- Звычайны ранак — YouTube-канал
- Народны рэпарцёр — YouTube-канал
- Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) — Telegram-канал, сайт, YouTube
- Кардынацыйная рада — Telegram-канал, сайт, YouTube
- Кіберпартызаны — сайт і сацсеткі
- Вольны хор — Facebook
- Беларускі Гаюн — Telegram-канал, сайт, TikTok-канал
- Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі — Instagram, Facebook, VK
- Экадом — Telegram-канал, сайт
- Фонд спартыунай салідарнасці — Instagram, Facebook
Праваабаронцы і праваабарончыя арганізацыі
- Праваабарончы цэнтр «Вясна» (Праваабарончы цэнтр «Вясна») — Telegram-канал, сайт spring96.org, Facebook, VK, «Аднакласнікі», Instagram, Twitter, рэгіянальныя праекты, іх сайты і сацсеткі («Гомельская Вясна», «Віцебская Вясна», «Палеская Вясна», "Haradzenskaja Viasna
- Беларускі Хельсінкскі камітэт
- BEROC — сайт, YouTube-канал, Telegram, Instagram, Facebook, Linkedin
- BYPOL — Telegram-канал
- Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation — ўсе звязаныя з ініцыятывай старонкі, праекты і акаўнты
- Dissident.by — сайт, YouTube-канал, Facebook, Instagram
- Чорная кніга Беларусі — Telegram-канал і рэгіянальныя падраздзяленні (Віцебск, Магілёў, Гомель, Брэст, Гродна)
- Анархічны Чорны Крыж Беларусь — Facebook, VK, сайт
- Удобный город. Petitions.by — сайт, Telegram-канал, YouTube-канал, VK, «Аднакласнікі»
- Честные люди. Honest.by — сацсеткі, Substack
- Цэнтр новых ідэй — сайт, YouTube-канал, Telegram-канал, Facebook, Instagram, LinkedIn, VK
Публічныя персоны, актывісты і іх ініцыятывы
- Святлана Ціханоўская — Telegram-канал, публічныя старонкі ва ўсіх сацсетках
- Павел Латушка — Telegram-канал, YouTube, Facebook, Instagram
- Андрэй Курэйчык — YouTube-канал, Facebook, Telegram-канал, TikTok-канал, Twitter
- Валерый Цапкала — Telegram-канал, YouTube, Facebook
- Андрэй Стрыжак — Facebook, VK, Instagram
- Аляксандр Чарнуха — YouTube-канал, Telegram-канал, Instagram
- Вольга Карач — Facebook, Instagram
- Сяргей Дылеўскі — Instagram
- Віктар Бабарыка — Facebook
- Франак Вячорка — сайт, Twitter
- Мікіта Мелказёраў - YouTube-канал
- Сяргей Бесараб — Telegram-канал LAB-66, чат каналу
- Наталля Радзіна — Facebook
- Слава Камісаранка — сайт, Instagram, YouTube-канал
- Андрэй Дзмітрыеў — TikTok-канал
- Арцем Брухан — Instagram, TikTok-канал
- Антон Матолька — Telegram-канал MotolkoHelp (грамадзянская ініцыятыва)
- Вадзім Прокоп’еў — YouTube-канал, Telegram-канал
- Андрэй Хадановіч — YouTube-канал, Facebook
- Мікола Дзядок — Telegram-канал
- Андрэй Пальчыс — Telegram-канал, сайт
- Аляксандра Герасіменя — Instagram
- Маргарыта Ляўчук — Facebook, Instagram, VK
- Павел Лібер — Facebook, Instagram, Twitter
- Аліна Коўшык — Facebook
- Вадзім Мажэйка — Telegram-канал, Facebook, Instagram, VK, «Аднакласнікі»
- Валерый Карбалевіч — Telegram-канал, Facebook
- Ігар Лосік — Telegram-канал
Адказнасць за парушэнне
За распаўсюджванне матэрыялаў са спісу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з артыкулам 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях:
Крытыка
Праваабаронныя арганізацыі і эксперты лічаць Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інструментам цэнзуры і абмежавання свабоды слова[18][19][20][21][22][23]. Крытыкі адзначаюць:
- Адсутнасць празрыстасці ў працэдуры ўключэння матэрыялаў[24]
- Бессістэмнасць выбару аб’ектаў для ўключэння[24]
- Выкарыстанне спісу для палітычных рэпрэсій супраць незалежных медыя, аўтараў і праваабаронцаў[25].
Зноскі
- ↑ World Report 2023: Belarus | Human Rights Watch (англ.). hrw.org.
- ↑ Закон Республики Беларусь № 203-З (Закон Республики Беларусь от 4 января 2007 г. №203-З «О противодействии экстремизму.») (нявызн.). etalonline.by. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2025. Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ О порядке ведения и опубликования республиканского списка экстремистских материалов (нявызн.). normativka.by. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2025. Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Республиканский список экстремистских материалов (руск.). mininform.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2025. Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21.08.2014 г. № 810 «Об экспертных комиссиях по оценке информационной продукции на предмет наличия (отсутствия) в ней признаков проявления экстремизма» — Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ У Беларусі ствараецца камісія па ацэнцы інфармпрадукцыі на прадмет прыкмет экстрэмізму (бел.). Наша Ніва (22 жніўня 2014). Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ Інфармацыю на наяўнасць экстрэмізму будзе ацэньваць адмысловая камісія (бел.). Новы Час (23 жніўня 2014). Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ «Ёсць «супервыдатнікі», якія штампуюць рашэнні па «экстрэмісцкіх матэрыялах» сотнямі» (бел.). gazetaby.com.
- ↑ а б в г д е ё Лілія Ананіч можа ўзначаліць камісію па выяўленні прыкмет экстрэмізму (бел.). Наша Ніва (5 лютага 2021). Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ РАЦЫЯ, РАДЫЁ. Камісія па экстрэмізме - вынікі працы пакуль невядомыя(нявызн.). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (30 кастрычніка 2014). Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ а б Рэспубліканская экспертная камісія назвала Tut.by «схаваным каардынатарам» пратэстаў (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (23 чэрвеня 2021). Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ Аа. Каму яшчэ нельга скакаць? Што такое «экстрэмісцкі матэрыял» у Беларусі — 10 прыкладаў (бел.). Радыё Свабода (17 кастрычніка 2018). Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ Anaïs Marin. Special Rapporteur on the Situation of Human Rights in Belarus (англ.). ohchr.org (1 ліпеня 2023).
- ↑ Amnesty International. Suppression of the Right to Defend Human Rights in Belarus (англ.). omct.org.
- ↑ Інтэлектуальны «экстрэмізм». Як у Беларусі змагаюцца з кнігамі (бел.). Новы Час (10 чэрвеня 2024). Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Літаратура, унесеная ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (нявызн.). Беларускі ПЭН (23 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2025. Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ S.A, Telewizja Polska. У Беларусі ёсць спіс забароненых кніг, асобны ад «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Што ў ім і навошта? (бел.). belsat.eu. Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ Belarus misuses counter-terrorism and anti-extremism legislation to stifle dissent: UN expert (англ.). OHCHR. Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Гитлер, рок-группы и социальные сети: как работает цензура в Беларуси (руск.). www.veridica.ro (11 сакавіка 2025). Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Constanta, Human. 1. Разбираемся с «экстремистскими» списками: какие сайты и по каким основаниям блокируют в Беларуси (нявызн.). Human Constanta (17 лютага 2023). Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Constanta, Human. 2. Разбираемся с «экстремистскими» списками: что входит в «экстремистские» материалы (нявызн.). Human Constanta (1 сакавіка 2023). Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Constanta, Human. 3. Разбираемся с «экстремистскими» списками: перечень организаций, формирований, ИП, причастных к «экстремистской» деятельности (нявызн.). Human Constanta (6 сакавіка 2023). Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ “Працэс прыняцця змен у заканадаўства выклікае апасенні”. Заключная панэль міжнароднай канферэнцыі(нявызн.). spring96.org. Праверана 1 ліпеня 2025.
- ↑ а б Свабода, Радыё. «Што з імі зробяць? Спаляць». Як у Беларусі знішчаюць непажаданыя для ўладаў кнігі (бел.). Радыё Свабода (10 чэрвеня 2024). Праверана 30 чэрвеня 2025.
- ↑ Belarus: Viasna Human Rights Center declared an «extremist formation» (англ.). International Federation for Human Rights. Праверана 30 чэрвеня 2025.
|