Вольга Аляксееўна Ляшчынская
Вольга Аляксееўна Ляшчынская (нар. 30 красавіка 1946, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (2005), прафесар (2006). БіяграфіяСкончыла сярэднюю школу ва Уселюбе (1963). У 1963 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»), у 1968 годзе — у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР, якую закончыла з прадстаўленнем дысертацыі да абароны ў 1971 годзе. У 1971 годзе пачала выкладаць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, прафесар кафедры беларускай мовы). Кандыдат філагагічных навук (1974). Дацэнт (1980). Навуковая дзейнасцьДрукуецца з 1971 года. Даследуе праблемы словаўтварэння, лексікалогіі, методыкі выкладання беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе. Выйшла яе манаграфія «Марфемны склад і словаўтварэнне ў школе» (Гомель, 1982). Выдала ў сааўтарстве дапаможнікі: «Зборнік практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1974), «Педагагічная практыка студэнтаў — філолагаў» (1983), «Асновы маўлення і стылістыкі беларускай мовы» (1992). Аўтар больш за 330 навуковых і метадычных прац, звязаных з пытаннямі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, у тым ліку манаграфій, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, слоўнікаў, шматлікіх артыкулаў, апублікаваных не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і ў разнастайных замежных выданнях. Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне; лексікалогія; лексікаграфія; фразеалогія; фразеаграфія; культура мовы; стылістыка; лінгвакультуралогія; лінгвадыдактыка[1]. Выбраныя працы
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia