Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч
Аляксандра Аляксандраўна Станке́віч[1] (нар. 25 снежня 1946) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1997), прафесар (2000). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Вялікія Тупалы (у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі)[1]. Скончыла Томскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1968 годзе па спецыяльнасці «Руская філалогія». У 1975 годзе скончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці «Беларуская мова»[2]. З 1968 года працавала ў Мазырскім педагагічным інстытуце[1]. З 1969 года А. А. Станкевіч у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (прафесар, у 1991—2012 гадах — загадчык кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта[2]). Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па сучаснай і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай беларускай мовы, стылістыцы і культуры мовы, рыторыцы; агульным мовазнаўстве, па лацінскай мове, методыцы выкладання лінгвістычных дысцыплін у вышэйшых навучальных установах. Сярод апублікаванага:
Таксама з’яўляецца адным з аўтарам «Слоўніка мовы Янкі Купалы» (т. 1—3, 1997—2001)[1]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia