Вольга Генадзеўна Сітнік

Вольга Генадзеўна Сітнік
Род дзейнасці актывістка, вікімедыстка, вікіпедыстка
Дата нараджэння 24 студзеня 1983(1983-01-24) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Генадзеўна Сітнік (нар. 24 студзеня 1983(1983-01-24), Слуцк, Мінская вобласць) — беларуская вікіпедыстка. Адміністратарка беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. Аўтар тысяч артыкулаў і 200 тысяч правак. Некалькі разоў затрымлівалася з красавіка 2025 года. Разам з іншымі вікіпедыстамі праходзіць па невядомай крымінальнай справе. Праваабарончымі арганізацыямі прызнана палітычнай зняволенай.

Біяграфія

Нарадзілася і расла ў Слуцку[1]. Вучылася ў школе № 10 імя С. Ф. Рубанава. У 2005 годзе скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ па спецыяльнасці «робататэхніка»[2].

Актыўна ўдзельнічае ў Вікіпедыі з 2009 года пад псеўданімам «Хомелка». У 2010 годзе атрымала статус адміністратара раздзела[3]. У асноўным піша пра гісторыю і культуру Беларусі, вядомых асоб, помнікі архітэктуры, жывёльны і раслінны свет[1]. Больш за два дзясяткі артыкулаў яе аўтарства былі адзначаны статусам «добрых» ці «выдатных»[3]. Аўтар тысяч артыкулаў і сотні тысяч правак[2][4]. Прадстаўляла беларускую Вікіпедыю на Вікіманіі-2014 у Лондане[1].

Акрамя Вікіпедыі таксама ўдзельнічае ў Вікікрыніцах і Вікісховішчы[1].

Пераслед

17 красавіка 2025 года Вольга перастала выходзіць на сувязь і правіць артыкулы. Яна была затрымана, але пазней адпушчана дадому. 7 мая Вольгу зноў затрымалі і змясцілі на 10 сутак на Акрэсціна[5][6]. Сутнасць абвінавачанняў застаецца невядомай. Сітнік праходзіць па крымінальнай справе з іншымі адміністратарамі беларускай Вікіпедыі, якія аказаліся за кратамі. У чэрвені 2025 года з захопленага сілавікамі акаўнта Вольгі ў Тэлеграме дасылаліся розныя паведамленні ў чатах беларускай дыяспары пра пошук фатографаў на пратэсныя акцыі[4]. 23 ліпеня 2025 года беларускімі праваабарончымі арганізацыямі была прызнана палітычнай зняволенай[7].

Асабістае жыццё

Замужам[1]. Мае 3 дзяцей (старэйшую дачку Ганну і двух малодшых двайнятак)[1][2]. На момант затрымання ў 2025 годзе ўсе яны былі непаўнагадовымі[8].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б в г д е Кісляк, Васіль. Каго заманіла Вікіманія? . Новы Час (7 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
  2. а б в «Мая мара — каб у інтэрнэце можна было знайсці любую інфармацыю па-беларуску». Інтэрв'ю з беларускімі вікіпедыстамі . Наша Ніва (11 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
  3. а б Прызначана дата суда над Нінай Багінскай. Хронікі рэпрэсій 15 траўня . Новы Час (15 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
  4. а б Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі . Наша Ніва (25 чэрвеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
  5. Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі . Наша Ніва (15 мая 2025). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2025. Праверана 23 ліпеня 2025.
  6. Вольга Сітнік . Вясна.
  7. Заява аб прызнанні 20 чалавек палітычнымі зняволенымі . Вясна (23 ліпеня 2025).
  8. Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 20 чалавек . Радыё Свабода (23 ліпеня 2025). Праверана 23 ліпеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya