Вольга Мікалаеўна Грамыка

Вольга Мікалаеўна Грамыка
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Volha
Дата нараджэння 13 верасня 1978(1978-09-13) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік навуковай фантастыкі
Гады творчасці з 2002
Мова твораў руская
volha.ru

Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 13 верасня 1978, Вінніца, Украіна) — беларуская пісьменніца. Піша на рускай мове.

Біяграфія

Нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года ў Вінніцы. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Замужам, мае сына.

Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», сужэнцам Вольгі Грамыка з’яўляецца беларускі бізнесмен Аляксандр Зайцаў[1].

Першыя кнігі былі напісаны ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі, «Верныя ворагі» ў жанры гераічнага. Выдаецца з 2003 года.

Творчасць

Творы Вольгі Грамыка адрознівае іронія, часам пераходзячая ў сарказм. Галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца персанажы, якія ў традыцыйнай фэнтэзі адносяцца да адмоўных: ведзьмы, вампіры, пярэваратні, драконы, тролі, манціхоры і іншыя. Дзве кнігі — «Плюс на мінус» і «Космабіёлухі» былі напісаны ў суаўтарстве з рыжскім пісьменнікам Андрэем Уланавым.

У Інтэрнэце вядомая пад псеўданімамі Ведзьма або Volha. Таксама фанаты творчасці Грамыка часта называюць яе ВБП, што значыць — Вялікая Беларуская (альбо Белорская — па месцы дзеяння некалькіх яе кніг) Пісьменніца.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya