Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў (бізнесмен)
Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў — беларускі прадпрымальнік, уладальнік шэрагу гандлёвых, лагістычных і прамысловых кампаній, а таксама футбольных клубаў «Дынама-Брэст» (2016—2020 гг.) і «Рух»[1][2]. Былы дзяржслужачы. Сумесна з Мікалаем Вараб’ём і Аляксеем Алексіным валодае кампаніяй «Брэміна груп» — аператарам асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна—Орша», а таксама іншых лагістычных комплексаў. Былы памочнік Лукашэнкі[3]. Згодна з расследаваннем OCCRP, Siena і Белсата, Зайцаў і Аляксей Алексін у 2012 годзе атрымалі ў Літве від на жыхарства і адкрылі там некалькі кампаній. Хоць гэтыя кампаніі працавалі без прыкметнай дзелавой актыўнасці і без персаналу, праз іх рахункі правялі больш за 46 мільёнаў еўра[4]. Зайцаў — ганаровы консул Замбіі ў Беларусі[5]. Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», у 2002 годзе Аляксандр Зайцаў ажаніўся з Вольгай Грамыка (пісьменніца, аўтарка кніг у жанры фэнтэзі), а ў 2011 годзе сужэнцы аформілі фіктыўны развод. У Аляксандра і Вольгі ёсць сын[6]. Міжнародныя санкцыіУ чэрвені 2021 года на Зайцава, а таксама на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Сохра» былі накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза[7]. У хуткім часе да санкцый супраць Зайцава, «Брэміна груп» і «Сохры» далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], Канада і Швейцарыя[9][10][11]. 9 жніўня 2021 года «Брэміна груп» уключылі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13]. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну да санкцый супраць Зайцава, «Брэміна груп» і «Сохры» далучыліся Японія[14] і Украіна[10][11][15], а ЗША[16] і Новая Зеландыя[17][18] пашырылі свой санкцыйны спіс на Зайцава і «Сохру». Паводле расследавання «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», пасля ўвядзення санкцый ЕС і ЗША супраць «Брэміна груп» частка яе маёмасці была запісана на кампанію «АЛІС МА», заснаваную ксяндзом Ігарам Лашуком. Пазней Лашук прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджання Зайцава ў снежні 2022 года папскім рыцарскім Ордэнам Святога Рыгора Вялікага[19]. У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Аляксандра Зайцава і «Брэміна груп»[20]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia