Вольга Міхайлаўна Клебановіч
Вольга Міхайлаўна Клебановіч (нар. 25 лютага 1945, г. Ягертаў, Югаславія) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995). БіяграфіяЗакончыла 8 класаў Грэскай сярэдняй школы і пераехала ў Мінск. У 1966 г. закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Гродзенскім драматычным тэатры. З 1967 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. ТворчасцьНайбольш значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» В. Быкава), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Вара («Разгром» А. Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» М. Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» В. Распуціна) і інш. Знялася ў беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам». УзнагародыЗаслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995). Уладальніца прызоў Гран-пры на фестывалях: «Прыбалтыйская вясна» (1983), маладзёжнага ў Тбілісі (1986), тэатральнага ў Віцебску (1986). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2003). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia